banner

Юзаф Пашкоўскі – педагог і пісьменнік

20 Апреля’17
1289

Юзаф Пашкоўскі  – педагог і пісьменнік

 

Юзаф Пашкоўскі – польскі вайсковы педагог, пісьменнік – нарадзіўся 19.03.1787 года ў вёсцы Стокі Свіслацкага раёна ў сям’і эканома памешчыцкага маёнтка.

 

Дзіцячыя гады Юзафа прайшлі далёка ад роднага дома. З ранняга ўзросту была відаць яго цяга да навукі. Імкнучыся даць сыну добрае выхаванне і адукацыю, бацькі адпраўляюць яго на вучобу ў м. Баруны Ашмянскага раёна. У XVIII–XIX стст. там была адна з найлепшых школ у краі, якая дзейнічала пры базыліянскім манастыры. Школа ў Барунах давала аб’ём ведаў, неабходны для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, таму навучэнцамі былі пераважна прадстаўнікі шляхты з розных паветаў. У школе выкладалі вучоныя манахі і свецкія выкладчыкі. Вывучаліся лацінская мова, арыфметыка, красамоўства, гісторыя, фізіка і матэматыка.

 

Более подробно об этом читайте в номере "Свіслацкай газеты" за 19.04.2017 г.

Предыдущая статья

Дзень біялогіі і хіміі
Похожие новости