Дзень біялогіі і хіміі

20 Апреля’17
1410

Дзень біялогіі і хіміі

 

У Поразаўскай сярэдняй школе прайшоў Дзень біялогіі і хіміі. Галоўнымі яго арганізатарамі сталі настаўнікі і вучні.

 

У рамках прадметнага дня прадугледжваліся розныя формы і метады пазаўрочнай дзейнасці: конкурс знаўцаў біялогіі і хіміі, гульня “Ніці жыцця”, прэзентацыя “Цуды сваімі рукамі”, практыкум “Я даследчык”.


Адзінаццацікласнікаў зацікавіла інфармацыя аб топ-10 прафесіях, дзе неабходна веданне біялогіі. Аб гэтым яны паведамілі на старонках электроннай газеты “Без біялогіі ніяк!”.


У фае прыцягваў увагу маляўнічы калаж навучэнцаў 4 класа “Сонца – аснова жыцця”. З цікавасцю пачаткоўцы азнаёміліся з выставай навукова-папулярнай літаратуры.

 

Более подробно об этом читайте в номере "Свіслацкай газеты" за 19.04.2017 г.

Предыдущая статья

Ждем новых побед!