banner

Людзі цікавай прафесіі

22 Июня’16
1268

Людзі цікавай прафесіі

 

У Нязбодзiцкiм сельскiм філіяле-клубе адбылося мерапрыемства для мясцовых жыхароў, прысвечанае Году культуры.

 

Прысутныя ўспомнiлi развiццё, гiстарычнае мiнулае цэнтра культуры на сяле, людзей, якiя неслi культуру, асвету, аб’ядноўвалi жыхароў для вырашэння сацыяльна-эканамiчных задач, арганізоўвалі вольны час працаўнiкоў, захоўвалi і развiвалi традыцыi вёскi, роднай спадчыны.


Ветэраны працы разам са сваiм лiдэрам М. Ч. Захарка падрыхтавалi цікавую выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


З нагоды свята i па вынiках дзейнасцi з ветэранскiм актывам сяла кiраўнiк сельскага філіяла-клуба Т. М. Філіновіч узнагароджана граматай раённага савета ветэранаў за захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, развiццё народных традыцый, патрыятычнае выхаванне насельніцтва i падтрымку творчых iнiцыятыў. Таксама граматамi раённага савета ветэранаў за асабiсты ўклад у развiццё народных традыцый у Год культуры ў Рэспублiцы Беларусь адзначаны ветэраны працы М. К. Турак, Р. В. Нармантовiч, кiраўнiк пярвiчнай ветэранскай арганiзацыi М. Ч. Захарка.

 

Алена ПРАКОПІК,
старшыня раённага савета ветэранаў.

Предыдущая статья

Работа направлена на жизнеобеспечение граждан