banner

Стартуе конкурс раёнкі “7 цудаў Свіслаччыны”

06 Февраля’09
2575

Паважаныя нашы падпісчыкі і жыхары раёна!

У гэты год, аб’яўлены ў нашай рэспубліцы Годам роднай зямлі, дарэчы было б больш пільна зірнуць навокал, каб у чарговы раз упэўніцца, у якім прыгожым і не падобным на іншыя куточку зямлі нам выпала жыць.

Свіслаччына – гэта непаўторны край, які ўпрыгожваюць Белавежская пушча, неабсяжныя лясы і жывапісныя балоты, рэчкі і азёры, населеныя мноствам птушак, жывёл, насякомых, земнаводных і рыб, некаторыя з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Шмат у нас захавалася помнікаў археалогіі, архітэктуры, сядзібна-паркавага мастацтва, ёсць помнікі скульптуры, якія сведчаць аб адметных падзеях, што тут адбываліся, і асобах, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі раёна.

Калі б вам даверылі вылучыць сярод гэтай разнастайнасці, напрыклад, 7 аб’ектаў, якія, на ваш погляд, цалкам адпавядаюць азначэнню “цуда раёна”, што б вы назвалі? Мы чакаем вашых падказак і даём старт конкурсу “7 цудаў Свіслаччыны”.

На працягу 2009-га газета будзе расказваць пра вылучаных вамі ўдзельнікаў конкурсу, а ў канцы года з дапамогай вашага галасавання назаве 7 пераможцаў, якія набяруць найбольшую колькасць галасоў.

Вашы прапановы прымаюцца па тэлефонах 3-31-09, 3-34-90 з панядзелка, а па тэлефоне (8-029) 687-79-44 ужо з сённяшняга дня.

Предыдущая статья

На планерке у председателя райисполкома