У Свіслацкай раённай бібліятэцы прадстаўлена выстаўка-агляд “Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс”, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, якi адзначаецца 2 красавіка і сімвалізуе імкненне брацкіх народаў да далейшай інтэграцыі, захавання агульнага духоўнага адзінства.
2 красавіка 1997 года быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Сёння роўна 25 гадоў саюзу дзвюх дзяржаў. Асноўныя напрамкі партнёрскіх адносін – гэта машынабудаванне, нафтахімія, энергетыка, будаўніцтва, транспарт, аграпрамысловы комплекс. За гэтыя гады зроблена шмат: паміж нашымі краінамі адсутнічае мытны і пагранічны кантроль, расіяне маюць права ўязджаць у Беларусь па ўнутраных пашпартах, створана адзіная адукацыйная прастора. І падобных крокаў, якія дэманструюць саюзніцкае раўнапраўе, сапраўды шмат. У лістападзе 2021 года Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зацвердзілі 28 саюзных праграм.
На выстаўцы прадстаўлены кнігі, прысвечаныя культурнаму і палітычнаму супрацоўніцтву дзвюх краін, гістарычная даведка аб Рэспубліцы Беларусь, мастацкая літаратура беларускіх аўтараў. На выстаўцы прадстаўлены кнігі як на рускай мове, так і на беларускай. Бiблiятэка запрашае ўсіх зацiкаўленых.
Вольга БОТВІЧ
Фота аўтара