banner

21 лютага – Международны дзень роднай мовы

21 Февраля’22
903


Мова адлюстроўвае традыцыі, звычаі народа. Яна захавальніца гістарычнай памяці. Наша беларуская мова, самабытная і непаўторная. Мова, на якой гаварылі бацькі, дзяды і прадзеды. Гэта і мова, на якой сучасны чалавек гаворыць, думае, марыць. А пісьменнікі і паэты нашай краіны зрабілі ўсё, каб яна была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. У розныя стагоддзі напісаны і празаічныя, і паэтычныя творы, у якіх спрадвеку гучыць мелагучнае роднае слова, такое знаёмае кожнаму з самага дзяцінства.

Задача беларусаў – зрабіць усё, каб мова продкаў не знікла, не памерла. Калі народ страчвае сваю мову, тады знікае і культура, а праз пэўны час можа знікнуць і сам народ як нацыя. Няма роднай мовы – і народа няма. На жаль, гэта так. У нашай краіне склалася так, што перавагу часцей за ўсё  мы аддаем рускай мове. Але гэтаму ёсць сваё тлумачэнне: вучоныя называюць гэта беларуска-рускім блізкароднасным двухмоўем, якое спалучае і генетычнае сваяцтва людзей, і лімітавую блізкасць моў. Толькі працэнтаў дваццаць слоў у беларускім тэксце цалкам адрозніваюцца ад слоў рускай мовы.

Мова продкаў павінна гучаць. Каб мова жыла і развівалася, трэба на ёй гаварыць. І гэтаму існуе шмат прычын. Па-першае, чалавечая годнасць і вартасць пачынаюцца з пашаны да роднага слова, да роднай зямлі, да ведання гісторыі сваёй Радзмы. Усё мае свае карані, так і чалавек. Без каранёў ён – ніхто. А па-другое, яшчэ Францішак Скарына ведаў адказ, калі нашчадкам пісаў: “…Як птушкі, што лятаюць у паветры, помняць свае гнёзды… гэтак і людзі, дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў Бозе, вялікую ласку маюць” і патрэбу ў сваёй мове роднай тожа будуць мець.

У нашай краіне шмат робіцца дзеля таго, каб выхаваць у падрастаючага пакалення павагу і любоў да сваёй роднай мовы. Так, у першую нядзелю верасня штогод адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Гэта вельмі значнае свята для краіны і для людзей. Яно пакідае пра сябе памяць не толькі ў словах, але ў новых турыстычных аб’ектах. Так, у Полацку быў адкрыты ўнікальны помнік літары “ў”. У Ганцавічах з’явіўся помнік Якубу Коласу. У Хойніках – скульптурная кампазіцыя “Па старонках твораў Івана Мележа”. У Іванава – стылізаваны сонечны гадзіннік з мурмуравай чашай і пяром. У Капылі – Алея пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Капыльшчыне.

Гэта ўсё сведчыць аб тым, што беларуская мова з’яўляецца яшчэ і сродкам выхавання, дапамагае людзям абменьвацца духоўнымі каштоўнасцямі. Мову трэба шанаваць, знаць, з павагай адносіцца да яе. Таму, што…

Дала мне маці гэту мову,

Каб не нямым прыйшоў у свет,

Дала мне маці гэту мову,

Як спадчыну і запавет…

Дачка мая! У жыццёвай прозе,

У буднях і святочным днём

Не пакідай яе ў парозе,

Калі ў нечы ўвойдзеш дом.

Аўтар гэтых паэтычных радкоў – Аляксей Пысін, які ганарыўся тым, што ён беларус. І які добра ведаў, што патрыятызм без роднай мовы не выхаваеш, грамадзянскую свядомасць не сфарміруеш. Мова продкаў – гэта душа народа. 

Валянціна ХАМЧУК

Предыдущая статья

ЦВК: сёння бюлетэні для галасавання на рэферэндуме паступяць на ўчасткі