
Для дзяцей наступіла самая вясёлая пара – снежная. Як жа тут усядзець на месцы, калі зямлю заслаў мяккі снег?! Колькі зімовых гульняў і забаў вабяць хлопчыкаў і дзяўчынак!

Выхаванцы ясляў-сада № 2 г. Свіслачы вельмі любяць зімовыя прагулкі, на якіх можна не толькі падыхаць свежым паветрам, паназіраць за прыродай, умацаваць сваё здароўе, але і пагуляць з сябрамі ў любімыя гульні са снегам. А што яшчэ патрэбна для добрага настрою ў цудоўны снежаньскі дзянёк?



Сняжана ЖУРНЕВІЧ
Фота аўтара





