Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №287 ад 23 ліпеня 2020 года “Аб узнагароджанні”. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва, арганізацыю і аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння ўзнагароджаны:Медалём “За працоўныя заслугі”:Алейнікава Наталля Іосіфаўна – медыцынская сястра – анестэзіст аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі №2 Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Грыцкевіч Андрэй Эдуардавіч – урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена:Васільеву Аляксею Уладзіміравічу – дацэнту кафедры інфекцыйных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Курганскаму Яўгенію Аркадзьевічу – урачу-анестэзіёлагу-рэаніматолагу (загадчыку) аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі.
Малышка Наталлі Генрыхаўне – намесніку галоўнага ўрача (па медыцынскай частцы) Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.
Якубцэвічу Руслану Эдвардавічу – загадчыку кафедры анестэзіялогіі-рэаніматалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:Антановіч Наталля Яўгеньеўна – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.
Жывушка Таццяна Анатольеўна – урач-тэрапеўт (загадчык прыёмнага аддзялення) Гродзенскай універсітэцкай клінікі.
Кудзеньчук Святлана Яўгеньеўна – урач-рэабілітолаг (загадчык) аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Лазута Сяргей Фёдаравіч – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы гарадской клінічнай бальніцы №2 горада Гродна.
Лычкоўская Наталля Чаславаўна – медыцынская сястра інфекцыйнага аддзялення Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Пранько Таццяна Паўлаўна – загадчык кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена:Алексеюку Аляксандру Мікалаевічу – асістэнту кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Гісіч Аліне Валер’еўне – памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Гаравенку Івану Іванавічу – старшаму выкладчыку кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Гарчаковай Вользе Уладзіміраўне – навуковаму супрацоўніку навукова-даследчай лабараторыі навукова-даследчай часткі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Дземеш Ліліі Эдмундаўне – медыцынскай сястры-анестэзісту аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі №2 Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Казлоўскаму Дзмітрыю Валянцінавічу – урачу-інфекцыяністу 3-га інфекцыйнага аддзялення Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы.
Майсак Алене Паўлаўне – галоўнаму урачу Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Тарасевічу Сяргею Тадэвушавічу – фельчару (выязной брыгады, які выязджае самастойна) Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.
Фісенка Марыне Аляксандраўне – намесніку галоўнага ўрача (па амбулаторна-паліклінічнай рабоце) Навагрудскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Якусік Галіне Эдуардаўне – урачу-тэрапеўту (загадчыку) тэрапеўтычнага аддзялення Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Гродзенская праўда