У цяперашні час ва ўстановах дадатковай адукацыі набывае ўсё большую значнасць і актуальнасць адукацыйная робататэхніка. У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Свіслачы ужо другі год хуткімі тэмпамі набірае папулярнасць такі гурток. І напярэдадні новага года навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Робататэхніка” зрабілі свае першыя крокі да поспеху.
У якасці асноўнага абсталявання пры навучанні дзяцей робататэхніцы ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Свіслач выкарыстоўваюцца Лега канструктары WEDO 2.0 – гэта канструктары для стварэння праграмуемага робата.
Стварыў робатаў “Механічная рука”, “Робат разборкі завалаў”, “Аўтамабіль-выратавальнік” Тарасевіч Мікіта і Цыванюк Ягор прынялі ўдзел у абласным конкурсе "Выратавальнікі будучыні" і атрымалі дыплом I ступені Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. А ў студзені гэтага года вырашылі паспрабаваць свае сілы на абласным робататурніры ў г. Ліда і непрагадалі – Мікіта Тарасевіч і Марк Касцюк атрымалі 2 дыплома II ступені Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці.
У калекцыі дзяцей існуюць робаты "Даследчык раслін", "Лунаход", "Танцуючы робат", "Мадэль крана", "Робат-Баскетбол", "Спадарожнік", "Веласіпед", "Сейф", "Млын" і шмат іншых.
У гуртка створаны свой Youtube-канал “Wedo2.0 Svisloch”, дзе размешчаны вынікі работы вучняў, конкурсныя работы і заняткі аб’яднання.
У ходзе навучання па праграме аб'яднання па інтарэсах педагог дадатковай адукацыі Эдуард Станіслававіч Нарэўскі навучыў дзяцей выконваць камп’ютарныя і цвёрдацельныя мадэлі прадастаўленых дэталяў, выконваць зборкі дэталяў у асяроддзі LegoRobot, распрацоўваць трохмерныя мадэлі дэталяў і мадэрнізуюць іх пры змене ўмоў. Цяпер дзеці асвойваюць новы канструктар для праграмавання “Йодо”.
Зусім нядаўна кабінет тэхнічнай творчасці ў Цэнтры папоўніўся сучаснымі камп’ютарамі і зараз у дзяцей з’явілася больш магчымасцяў праявіць сябе і дасягнуць высокіх вынікаў.
Ася ПАРФІР’ЕВА, метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г г. Свіслачы