banner
Смак урачыстасці
15:23 21 Декабря’20
467

Новы год з’яўляецца часам радаснай казкі як для дзяцей, так і для дарослых. Аднак больш усяго атмасфера святочнасці і чарадзейства захапляе маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак: упрыгожаныя групавыя пакоі, лесвічныя маршы, фае, актавы зал, святочная ілюмінацыя прыносяць ім пачуццё сапраўднага цуда.

Вось і ў нашых яслях-садзе ў аг. Новы Двор прайшла падрыхтоўка да навагодняга свята. Абыякавых не было, усе з захапленнем узяліся за справу. Хутка ў актавай зале размясцілася казачная фотазона з аленямі, зайчыкамі і яркімі ліхтарыкамі. Ёлка-прыгажуня прываблівае позірк серабрыстымі шарамі і бусамі. Загадкавасці надаюць бліскучыя зоркі і мігаючыя аганькі на вокнах. Фотазона атрымалася прывабнай і вельмі ўтульнай. Дзеці з вялікай ахвотай згаджаюцца зрабіць фотаздымкі на фоне чароўнай казкі, каб парадаваць сваіх бацькоў.


У малодшай групе пры сцяне размясціўся камін са святочнымі мяшочкамі, у якія Дед Мароз пакладзе падарункі для выхаванцаў. Каля яго стаіць лавачка, выконваючая навагоднія пажаданні. Дзяцей старэйшай групы сустракае вясёлы снегавік Олаф і запрашае з ім сфатаграфавацца, а на лесвічнай пляцоўцы чакае цэлая сямейка пацешных снегавікоў. Поручні ўсходаў упрыгожаны букетамі з туі, сасны і сняжынак.


Хочацца выказаць вялікую падзяку бацькам, якія прынялі ўдзел у падрыхтоўцы установы адукацыі да навагодніх святаў. Спадзяёмся, што вынік сумеснай працы прынёс вялікае задавальненне і стварыў асаблівы святочны настрой.

Атмасфера радасці пануе ў нашых яслях-садку, адчуваецца сапраўдны смак урачыстасці, бо ў падрыхтоўку былі ўкладзены сэрца, душа і трошкі чараўніцтва. З Новым годам, сябры!

Наталля ЕРМАКОВІЧ, выхавацель Навадворскіх ясляў-сада

Фота Сняжаны ЖУРНЕВІЧ

Предыдущая статья

Pierwszy kamień w przetwórstwie drewna