banner

Раённы фальклорна-экалагічны фестываль “Саракі” з навадворскай прапіскай

07 Апреля’22
1154


З мэтай фарміравання экалагічнай культуры, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей і юнацтва, фарміравання павагі да нацыянальных культурных традыцый, раскрыцця творчага патэнцыялу дзяцей і юнацтва, стварэння адзінай інфармацыйнай і культурнай прасторы на базе Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна адбыўся раённы фальклорна-экалагічны фестываль “Саракі”.

Напэўна, ніхто з удзельнікаў свята не ставіў перад сабой пытання, чаму менавіта Навадворская школа прымала гасцей. Установа адукацыі на працягу многіх гадоў працуе як раённы рэсурсны цэнтр па экалагічным выхаванні, прымае ўдзел у шматлікіх экалагічных мерапрыемствах, у тым ліку ў рэалізацыі рэспубліканскага праекта “Зялёныя школы”, па выніках якога ў мінулым годзе атрымала дыплом III ступені.

Шосты школьны дзень для 9 каманд з розных устаноў адукацыі быў насычаным: вучням было прапанавана прыняць удзел у конкурсе “Дзень добры, птушка!”, конкурсе сінічнікаў, выканаць заданні экалагічнай алімпіяды, пагуляць у народныя гульні на свежым паветры. Урачысты пачатак свята – фальклорна-этнаграфічная кампазіцыя “Вясну-красну вітаем!” - быў яркім і запамінальным. Выступленні каманд на сцэне падчас конкурсу “Дзень добры, птушка!” адпавядалі ўмовам конкурсу, былі творчымі і разнастайнымі, кожная школа мела свой непаўторны вобраз. Гаспадары свята частавалі ўсіх прысутных “жавароначкамі”, якіх напяклі напярэдадні свята, каб павітаць сваіх гасцей. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай “Птушка года”, разгледзець сінічнікі, падрыхтаваныя на конкурс. Заданні алімпіяды, падрыхтаваныя з дапамогай праграмы MyTest, патрабавалі ведання не толькі біялагічных звестак аб птушках, але і экалагічных ведаў. Гульні на свежым паветры далі магчымасць дзецям далучыцца да народнай спадчыны, пазнаёміцца і проста павесяліцца.

Дыпломаў было шмат, у кожнай намінацыі ўзнагароджана па тры каманды. Калі кампетэнтнае журы падлічыла агульную колькасць балаў, атрымалася, што пераможцамі сталі гаспадары свята – каманда Навадворскай школы, дыплом II ступені атрымала каманда Дварчанскага дзіцячяга сада – базавай школй, дыпломам III ступені ўзнагароджана каманда Дабравольскага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

Свята “Саракі”, безумоўна, запомніцца ўсім, хто прымаў актыўны ўдзел у яго падрыхтоўцы. Калі падводзіліся вынікі, прагучала прапанова зрабіць дзень прылёту птушак “Саракі” традыцыйным святам у сістэме адукацыі Свіслацкага раёна.

Ларыса Пархімовіч, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Навадворскай сярэдняй школы

Предыдущая статья

Abramenko: Belarus, Russia need to develop mutual trade, make use of Union State programs