banner

Лёс нашай Свіслачы

26 Марта’21
770

Даведацца аб гісторыі і легендах роднага краю, раскопках, стать удзельнікам віртуальнага падарожжа па Свіслаччыне – усё гэта стала магчымым падчас дня інфармацыі «Свіслаччыны маёй мінулы лёс», прысвечанага 765-годдзя Свіслачы.


Комплекснае мерапрыемства прайшло ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы, дзе загадчыца Тамара Янцэвіч распавяла пра легенду ўзнікнення, пра першае упамінанне Свіслачы, адправіла рабят у віртуальнае падарожжа «Свислоччина – судьба и родина моя» з фотаздымкамі мінулай і сучаснай Свіслачы. Дзеці даведаліся пра гістарычныя падзеі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннае аднаўленне нашага краю і пра Свіслач сучасную.

Вучні 6«Г» класса СШ № 2 з нецярпеннем чакалі выступ работніка музея Людмілы Жук, якая распавяла пра самыя яркія гістарычныя моманты нашай роднай зямлі, пра унікальнасць прыроды і гісторыка-культурныя каштоўнасці. Цікава было убачыць старыя фота і замалёўкі Свіслаччыны вядомага мастака Напалеона Орды і мемуарыста Вітальда Карпызы. Затым выступ Людмілы Георгіеўны перайшоў у больш цікавую форму з дэманстрацыяй экспанатаў з гістарычных раскопак, якія праводзіліся ў 2017 годзе.




Да гэтага дня ў бібліятэццы была арганізавана і кніжная выстава для наведвальнікаў «Свіслаччына – цудоўная кветка вянка Беларусі», прысвечаная ўсім этапам гісторыі нашага краю.

Асаблівую ўвагу дзяці звярнулі на фотакалаж «Гісторыя ў кадры», які распавядае пра ўзнікненне Свіслачы, яе гісторыю, пра выдатных людзей, якія пакінулі след у яе развіцці і станаўленні.

Хочацца адзначыць, што менавіта такія мерапрыемствы даюць магчымасць нашым дзетям дакрануцца да гісторыі роднага краю, абуджаюць іх патрыятызм.

Вольга Ботвіч

Фота аўтара

Предыдущая статья

Цепочка безопасности