banner

Душу лечыць дабрыня

05 Декабря’22
641


У Міжнародны Дзень інваліда, цімураўцы Дабравольскай СШ сумесна з работнікамі культуры Дабравольскага сельскага філіял-клуба наведалі пастаяльцаў  Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў з дабрачыннай акцыяй “Душу лечыць дабрыня”.

Так склаліся абставіны, што апошнім часам у сувязі з антыкавіднымі мерапрыемствамі мы віншавалі нашых даўніх сяброў са святамі завочна. Але цяпер мы змаглі ўпершыню за 2 апошнія гады сустрэцца з пастаяльцамі асабіста, убачыць іх цёплыя усмешкі, даведацца аб тым, як яны жывуць, што ў іх новага. І пастаяльцы і вучні былі вельмі рады такой сустрэчы. Ім патрэбна наша ўвага, а нам – магчымасць праявіць міласэрнасць і цеплыню у адносінах да тых, хто мае ў гэтым патрэбу.


Ірына Янушкевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дабравольскай сярэдняй школы

Предыдущая статья

Защитите себя от туберкулеза