banner

Да плюс 27 градусаў і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 23 чэрвеня

22 Июня’22
633


Да плюс 27 градусаў і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 23 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер, 23 чэрвеня, будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, удзень па паўднёвым усходзе парывы могуць узмацніцца да 14 м/с. Уначы паветра прагрэецца да плюс 7-13 градусаў, а месцамі па ўсходзе да плюс 16. Максімальная тэмпература ўдзень складзе плюс 22-27 градусаў.

Предыдущая статья

Война – страницы горькой памяти (+видео)