Здаецца, зусім нядаўна раёнка пісала, што ў краме плануецца продаж і абслугоўванне веласіпедаў. Цяпер «Гаспадар» прапануе пакупнікам вялікі асартымент двухколавага транспарту. У наяўнасці на любы густ мадэлі як для дарослых, так і для юных прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

Да летняга сезона на паліцах гандлёвага аб’екта з’явіліся басейны, батуты, арэлі. Папоўніўся таварамі гаспадарчы аддзел, дзе можна выбраць усё для дома, работ у садзе і агародзе. У краме рады прапанаваць кліентам шырокі спектр электратавараў.

Адно з памяшканняў крамы на другім паверсе заняў новы аддзел, у якім прадстаўлена 28 мадэляў дзвярэй кампаніі «Юркас». Пакупнік можа не толькі выбраць упадабаны тавар, але і выкарыстаць паслугу па замеры і ўстаноўцы дзвярэй.

Загадчык крамы Жанна Баярчук дэманструе мадэлі дзвярэй
У краме робіцца ўсё, каб пакупнікам было заўсёды зручна, а галоўнае, выгадна рабіць пакупкі. Аплаціць за тавар можна наяўнымі грашовымі сродкамі, а таксама шляхам безнаяўнага разліку, скарыстаўшыся картамі растэрміноўкі, бонуснымі і крэдытнымі картамі «Халва», «Чарапаха», «Магнит», «Карта покупок», «Моцная карта», «КартаFUN», «Легкие покупки» і «Суперсила».
Заходзьце! Вам заўсёды будуць рады!
Людміла БАЛЫШ
Фота аўтара