Адзначаны высокі прафесіяналізм калектыву газеты

11 Мая’17
1046

Адзначаны  высокі прафесіяналізм  калектыву газеты

 

У скарбонцы значных узнагарод “Свіслацкай газеты” папаўненне.

 

У Рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой адзначаны наш высокі прафесіяналізм. Калектыў рэдакцыі газеты ўзнагароджаны Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з уручэннем спецыяльнага прыза.


Гістарычна склалася так, што на тэрыторыі Свіслацкага раёна заўсёды мірна жылі і суіснавалі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Нягледзячы на тое, што яны адрозніваліся адзін ад аднаго традыцыямі, культурай, а таксама рэлігіяй, усе народы мелі зносіны паміж сабой, вялі гандаль, абменьваліся вопытам, прымаючы на ўзбраенне ўсё самае лепшае і прагрэсіўнае.


У нашы дні міжнацыянальныя і міжканфесіянальныя адносіны на Свіслаччыне таксама развіваюцца пад знакам павагі, талерантнасці і цярпімасці.


Вельмі важнае месца ў забеспячэнні развіцця міжканфесіянальных адносін займае ўздым агульнай культуры народа, уключаючы правасвядомасць, зацвярджэнне талерантных традыцый у грамадстве, у сям’і, у побыце. І тут ключавая роля адводзіцца сродкам масавай інфармацыі.

 

Вольга БУБЕНЧЫК.

Предыдущая статья

У тебя глаза светлые…