Калі ўсе разам – будзе толк

23 Марта’17
1358

Калі ўсе разам –  будзе толк

 

З 27 сакавіка па 26 красавіка ў Свіслацкім раёне будзе праводзіцца месячнік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Гэты час адводзіцца для навядзення парадку на дваровых тэрыторыях і на тэрыторыях арганізацый, гандлёвых аб’ектаў, гаражных кааператываў, садаводчых таварыстваў.


У рамках абвешчанага месячніка неабходна паўсюдна ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі, убраць могілкі, забяспечыць ямачны рамонт вулічна-дарожнай сеткі.


1 красавіка на Свіслаччыне пройдзе першы ў гэтым годзе раённы суботнік. Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваны на мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, а таксама на правядзенне іншых мерапрыемстваў сацыяльнай накіраванасці.

Предыдущая статья

От внесения удобрений до культивации