Цуды на Каляды

21 Декабря’16
1388

 

У снежні ў раёне стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды».

 

Гэтая акцыя праходзіць штогод падчас навагодніх і калядных святаў і накіравана на аказанне дапамогі дзецям, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Арганізатарамі акцыі традыцыйна выступаюць ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».


У рамках акцыі валанцёрскія атрады арганізуюць збор падарункаў для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, цэнтраў для дзяцей-інвалідаў, дзяцей, што на дадзены момант знаходзяцца ў бальніцах, гэта значыць для ўсіх тых, хто больш за ўсё мае патрэбу ў падтрымцы, увазе і клопаце.


Раённы камітэт ГА БРСМ заклікае ўсіх жыхароў Свіслаччыны не заставацца ў баку ад акцыі дабра і міласэрнасці. Ужо падключыліся да яе піянеры і актывісты саюза моладзі школ раёна. Яны рыхтуюць сувеніры і падарункі для выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, хлопчыкаў і дзяўчынак з сацыяльна-педагагічнага цэнтра, для тых, хто па розных прычынах апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. «Давайце разам дапаможам дзецям паверыць у цуд і адчуць, што яны не адны!» – заклікаюць арганізатары акцыі.

 

Наталля ТУРКО.

Предыдущая статья

Волонтерство: мода или добро?