banner

Як бабуля Пелагея сустрэла другое стагоддзе

20 Ноября’16
1507

Як бабуля Пелагея  сустрэла другое стагоддзе

 

Не так даўно Пелагея Аляксееўна Антонік з Малых Міхалак была гераіняй нашых публікацый. 15 лістапада мы зноўку наведаліся да яе. На свята. Менавіта ў гэты дзень ёй споўнілася 100 гадоў!

 

У невялікай утульнай хаце сабраліся дзеці, унукі і праўнукі. Віншавалі любую матулю і бабулю, абдымалі за крыху сутулыя плечы, дзякавалі за яе дабрыню, мудрыя парады і жадалі, каб на радасць ім пражыла яшчэ шмат гадоў.


А гады, яны, як птушкі, праляцелі ў працы, клопатах і малітвах аб добрай долі для дзяцей, каб жылі ў міры і пашане. Пелагеі Аляксееўне і самой не верыцца, што размяняла другое стагоддзе. Новы жыццёвы век яна пачне з новым паспартам. Аб гэтым паклапаціліся старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Свіслацкага РАУС А. Г. Кацуба і старшы паспартыст Г. А. Ставецкая. Разам з новым дакументам яны ўручылі доўгажыхарцы кветкі і пажадалі здароўя і бадзёрасці. На гэтым сюрпрызы для юбіляркі не скончыліся. Грашовы падарунак яна атрымала ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай ахове Свіслацкага райвыканкама. Яго начальнік Г. С. Эйсмант падзякавала за плённую працу, добрых дзяцей, аптымізм і пазітыўны настрой.


– Дзеткі, я вам таксама жадаю сустрэць стогадовы юбілей, – пажадала на развітанне гасцям Пелагея Аляксееўна.

 

Марына ЯНЮК.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

О жилье, профилактике и женском движении