banner

Бульбобы збіраюць сяброў

20 Августа’16
1791

Бульбобы збіраюць сяброў

 

Чытачы-дзеці былі запрошаны ў Нязбодзіцкую бібліятэку-цэнтр краязнаўства да ўдзелу ў гульні-падарожжы «Бульбобы збіраюць сяброў» па творчасці Паўла Місько, прыўрочанай да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка, аўтара казак і фантастычных твораў.

 

Цікава і змястоўна бібліятэка расказала пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пазнаёміла з яго кнігамі «Эрпіды на планеце Зямля», «Навасёлы», «Грот афаліны». Абмеркаванне самай вядомай яго аповесці «Прыгоды Бульбобаў». Творы вучаць сябраваць, дапамагаюць пазнаць свет дабрыні і прыгажосці. Маленькія чытачы з вялікім задавальненнем знаёміліся з кніжнай выставай «Браты нашы меншыя», дэманстравалі сваіх гадаванцаў: катоў і сабак – расказвалі пра іх звычкі і цікавыя выпадкі з жыцця. Таксама дзеці паказалі добрыя веды, прыняўшы ўдзел у прыродазнаўчай віктарыне.

 

Ігар БАЯРКІН.

Предыдущая статья

График выступлений кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва в СМИ