banner

Незагойнаю ранай нам Чарнобыль баліць...

26 Апреля’16
1292

Незагойнаю ранай  нам Чарнобыль баліць...

 

26 красавіка адбыўся мітынг, прысвечаны 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

 

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, сілавых структур, арганізацый раёна і жыхары Свіслачы, неабыякавыя да лёсу людзей, звязаных з чарнобыльскай трагедыяй. Усе яны сабраліся на адкрытай пляцоўцы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, каб ушанаваць памяць тых, хто трыццаць гадоў таму прыняў на сябе першы ўдар тэхнагеннай катастрофы ў Чарнобылі, хто, не шкадуючы свайго здароўя і жыцця, удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў той аварыі.

 

Незагойнаю ранай  нам Чарнобыль баліць...

Незагойнаю ранай  нам Чарнобыль баліць...


Шмат змянілася за пройдзеныя дзесяцігоддзі. Але час не ўладны над памяццю. Чарнобыльскі бетонны саркафаг, пабудаваны над аварыйным блокам АЭС, назаўсёды застанецца для ўсяго свету сімвалам вялікага гора. Гора, пра якое нельга забываць. Каб не паўтарылася.

 

Наталля ТУРКО.

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Добровольская святыня