У панядзелак у раёне стартуе акцыя “Сундучок рэцэптаў сямейнага шчасця”, прымеркаваная да Дня Святога Валянціна. Ініцыятарам яе выступае аддзел ЗАГС Свіслацкага райвыканкама. Сундучкі, у якія жадаючыя змогуць апусціць пісьмы з сакрэтамі і рэцэптамі сямейнага шчасця, з’явяцца ў райвыканкаме, сельскіх Саветах, цэнтральнай раённай бібліятэцы, школах. Практыкавацца будзе і мабільны сундучок, з якім работнікі аддзела ЗАГС адправяцца ў працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра.
Акцыя будзе доўжыцца да 14 лютага. Пасля гэтай даты на працягу некалькіх дзён ініцыятары мерапрыемства будуць адбіраць самыя лепшыя і грунтоўныя рэцэпты сямейнага шчасця, якія лягуць у аснову кнігі. Адзін з выдадзеных экзэмпляраў будзе размешчаны ў аддзеле ЗАГС райвыканкама.
Алена КЕДЗІК.