Гаючая сіла святой вады

22 Января’16
2398

Гаючая сіла  святой вадыУ аўторак, 19 студзеня, праваслаўныя вернікі святкавалі Вадохрышча. У гэты дзень 30-гадовы Ісус Хрыстос прыняў хрышчэнне ад Іаана Прадцечы Хрысціцеля ў водах ракі Iардан. Гэтае свята таксама называецца Богаяўленнем – пасля хрышчэння Гасподзь паказаў сябе свету як Збавіцель. Гэтае свята заўсёды сустракаецца хрысціянамі з вялікай радасцю, бо нагадвае кожнаму аб яго ўласным хрышчэнні.

Чын Вялікага асвячэння вады адбыўся ў Свята-Крыжаўзвіжанскай царкве г. Свіслачы напярэдадні, 18 студзеня, пасля літургіі. Вада, асвечаная ў канцы вячэрняга набажэнства і ў самы дзень Вадохрышча, называецца вялікай агіясмай – гэта значыць, вялікай святыняй, бо праз дзеянне Духа Святога яна ўспрыняла Божую цудадзейную сілу. Гэтай вадой хрысціяне пасля святочнага набажэнства акрапляюць свае дамы, захоўваюць яе і на працягу года ўжываюць у любы час з малітвай. Разам з царкоўнымі свечкамі, купленымі ў гэты дзень, яе трымаюць у доме, каб яна падтрымлівала ў ім святло і цеплыню ўвесь год.

Гаючая сіла  святой вады

 

Гаючая сіла  святой вады

 

Гаючая сіла  святой вады

 

Гаючая сіла  святой вады

 


Адбылося ў нашым горадзе i традыцыйнае вадохрышчанскае купанне. Яно праходзіла на возеры па вуліцы Савецкай. Работнікамі Свіслацкага РУП ЖКГ былі разгорнуты дзве палаткі для пераапранання, а на вадаёме абсталявана палонка ў форме крыжа.
Людзі ішлі на свята чарадой, прыязджалi на машынах. Многія прыходзілі сем’ямі і кампаніямі сяброў. Ва ўсіх быў выдатны святочны настрой.
Перад пачаткам гэтай падзеі святар айцец Дзіянісій асвяціў ваду і павіншаваў прысутных са святам. Пасля гэтага каля двух дзясяткаў смельчакоў акунуліся ў «іардань» і на сабе адчулі гаючыя ўласцівасці святой вады. Сярод аматараў зімовага купання можна было ўбачыць як пастаянных удзельнікаў, так і навічкоў.
Бяспеку на свяце забяспечвалі брыгада хуткай дапамогі, супрацоўнікі РАНС і РАУС.

 

Ігар БАЯРКІН.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

С юмором по жизни шагает пограничник