Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Божая прадбачлівасць дазваляе нам зноў схіліцца з верай над яслямі Нованароджанага збавіцеля Свету, каб выразіць Богу ўдзячнасць за дар Яго – Сына.
Калі з’явіцца на небе першая зорачка, мы пачнем збірацца на вігілійную вячэру, вялікі сэнс якой у тым, каб згодна з запаведдзю Божай выказаць адзін аднаму сваю любоў, выбачыць усе крыўды, папрасіць прабачэння ў родных, дзелячыся аплаткам.
Нараджэнне Езуса адначасова і сімвал нашага духоўнага адраджэння, перамогі дабра над злом.
Няхай гэтыя святыя дні будуць для вас благаславёным часам. Няхай Нованароджанае Боскае Дзіцятка агарне вашы сем’і цеплынёй і любоўю, няхай у кожным сэрцы знойдзе сабе прытулак маленькі Хрыстос, няхай Бэтлеемская зорка асвеціць кожнаму з нас дарогу жыцця. Няхай растуць добрымі і здаровымі дзеткі, няхай не ведаюць адзіноты састарэлыя бацькі.
Свае віншаванні мы дасылаем таксама братам праваслаўным. Няхай Божае благаславенне дапаможа вам сустрэць гэтыя святы ў радасці і спакоі, а наступаючы год прынясе сапраўдны плён у заканчэнні будаўніцтва праваслаўнага храма, у якім вы будзеце славіць Слова Божае і Яго справы.
Касцёл Рымска-Каталіцкі св. Францішка з Асыжу ў Свіслачы і яго вернікі для ўсіх веравызнаўцаў каталіцкай канфесіі на Свіслаччыне.
Электронная
подписка на «СГ»
Подробнее
подписка на «СГ»