6 лістапада Іван Якаўлевіч і Надзея Васільеўна Барэлі адзначылі 60-годдзе сумеснага жыцця – брыльянтавае вяселле. Брыльянт лічыцца найкаштоўнейшым каменем, але зусім неабавязкова дарыць адзін аднаму каштоўныя рэчы, калі галоўным скарбам жыцця сталі два любячых сэрцы, якія прайшлі праз гады і выпрабаванні. Мудрасць нашых юбіляраў – сапраўдны прыклад для сучаснага пакалення.
Але кожная гісторыя кахання мае свой пачатак.
Надзея Васільеўна нарадзілася ў вёсцы Дрэчаны ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыла тры класы мясцовай школы. Часу на гульні ў дзяўчынкі амаль не было, трэба было дапамагаць бацькам па гаспадарцы. У канцы 40-х, калі згарэла бацькоўская хата, сям’я пераехала жыць у Свіслач. Бацькі пабудавалі новы дом па вуліцы Савецкай. Падлеткам Надзея ўладкавалася сезоннай рабочай на агарод у райсаюз. Працаваць даводзілася цяжка. Разам са старэйшымі жанчынамі праполвала і палівала градкі, збірала ўраджай, рабіла нарыхтоўкі на зіму. Пасля замужжа Надзея Васільеўна працавала ў цяпліцы і даглядала кветкі на тэрыторыі раённай бальніцы.
Няпросты жыццёвы шлях прайшоў і Іван Якаўлевіч. Родам ён з вёскі Рудня Дабравольскага сельсавета. Добрасумленна працаваць навучыўся яшчэ ў дзяцінстве, калі дапамагаў маці (бацька цяжка хварэў) па гаспадарцы. Да вайны паспеў скончыць тры класы вясковай школы. Пасля вызвалення працягваў вучыцца ў школе.
– Памятаю, што на ўсіх вучняў у класе быў адзін настаўніцкі падручнік, пісалі самаробнымі ручкамі на шматках газет, паміж радкамі старых кніжак, – успамінае Іван Якаўлевіч. – Але вучыцца хацелася, была прага да новых ведаў.
Калі споўнілася шаснаццаць, хлопец пайшоў працаваць у леспрамгасе ў Жаркаўшчыне. Атрымаў пашпарт – і завербаваўся рабочым у лясную гаспадарку Карэліцкай ССР. У 1952 годзе Івана прызвалі ў армію. Служыў у артылерыі супрацьпаветранай абароны ў Маскоўскай вобласці. Менавіта ў арміі ён атрымаў спецыяльнасць вадзіцеля. У 1955 годзе дэмабілізаваўся і вярнуўся на радзіму.
Тэрмінова трэба было ўладкавацца на працу. Хлопец вельмі любіў тэхніку, ганарыўся атрыманай спецыяльнасцю, марыў працаваць шафёрам.
– Знайсці працу было вельмі складана, – расказвае Іван Якаўлевіч, – тэхнікі ў раёне было мала, народная гаспадарка толькі пачала развівацца. Я пісаў пісьмы ў Маскву, ведаў, што там змагу хутка працаўладкавацца. Але адказу ўсё не было. Як высветлілася пазней, маці, якая не хацела, каб любы сыночак зноў пакінуў родны дом, паціху спальвала шматлікія пісьмы-адказы з Масквы.
Лёсавызначальным для Івана Якаўлевіча стаў дзень 14 кастрычніка, якраз на Пакроў Святой Багародзіцы.
– Я начаваў у свайго брата Аляксея ў Бязводніках, – працягвае ён свае ўспаміны, – пры свеце лучыны (электрычнасці тады яшчэ не было) мы няспешна вялі гаворку. Размова зайшла аб тым, што мне ўжо трэба неяк вызначыцца ў жыцці, завесці сваю сям’ю. Брат, як кажуць, злавіў мяне на слове і разлажыў на стале тры фотакарткі: "Выбірай любую”. Я прыгледзеўся і прыцягнуў да сябе фатаграфію прыгожай дзяўчыны з мілай усмешкай: "Вось гэта. Ажанюся!”... На наступны дзень мы пайшлі ў Свіслач на кірмаш і па дарозе зайшлі ў дом на Савецкай. Там я і ўбачыў першы раз сваю суджаную. Гледзячы на далікатную яснавокую дзяўчыну, якая разам з сястрою завіхалася на кухні, упэўніўся ў сваім намеры ажаніцца… Бацькі Надзеі далі згоду на заручыны маладых. Вярнуўся дахаты ў прыўзнятым настроі: "Жонка амаль што ёсць, засталося знайсці работу”.
Надзеі хлопец таксама вельмі спадабаўся. На шляху да шчасця ім абодвум прыйшлося пераадолець шмат перашкод. Але маладыя перамаглі ўсе цяжкасці.
6 лістапада Іван Якаўлевіч і Надзея Васільеўна зарэгістравалі шлюб у Свіслацкім гарсавеце, а потым абвянчаліся ў царкве.
Іван Якаўлевіч уладкаваўся на МТС у Пацуі, а потым на будоўлю вадзіцелем. Ён вельмі любіў сваю працу. Мог адну машыну шляхам змены дэталяў перарабіць у другую. Так, з самазвала зрабіў панэлевоз, які адначасова перавозіў сем панэляў. Пасля атрыманай траўмы рукі Івану Якаўлевічу прапанавалі пасаду загадчыка гаража. Затым працаваў аўтаэлектрыкам. З’яўлялася новая тэхніка – і ён самастойна "штурмаваў” тэхнічную літаратуру. Да майстра з "залатымі” рукамі пачалі звяртацца з розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Паміж сабой называлі яго "доктарам”. Ён мог амаль з заплюшчанымі вачыма вызначыць няспраўнасць механізма, выявіць у машыне паломку.
Трэба адзначыць, што і пасля выхаду на пенсію ён ніколі не сядзіць на месцы. Сваімі рукамі змайстраваў газонакасілку, "балгарку”, цыркулярную пілу, зараз працуе над дыскавай.
Яшчэ ў маладосці Іван Якаўлевіч і Надзея Васільеўна пабудавалі ўласны дом, трымалі вялікую гаспадарку. Але галоўнае і найкаштоўнейшае багацце нашых юбіляраў – іх дзеці. Муж і жонка выгадавалі, далі адукацыю, благаславілі ў жыццёвы шлях дваіх сыноў і дачку. Барыс – ваенны пенсіянер, жыве на Урале, Іван працуе на Гродзенскім заводзе аўтаагрэгатаў, Людміла – эканаміст, жыве ў Адэсе. Сёння шчаслівыя бабуля і дзядуля цешацца чатырма ўнукамі і праўнукам. Яны заўсёды чакаюць у роднай хаце сваіх крывіначак. А як на свята якое збяруцца ўсе разам, лёгка ўявіць сабе застольную раскошу!
– У жыцці здараецца ўсякае, – заўважаюць нашы "брыльянтавыя” юбіляры, – але ў любой спрэчцы трэба ўступаць. Нельга крыўдзіць ні словам, ні справай, крыўды – яны застаюцца ў памяці. І дзякаваць Богу за кожны дзень, пражыты побач з родным і любым чалавекам.

Кацярына ДУДКО.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.