Проматур “Любіць Беларусь!”

22 Августа’15
1393
Пазнаёміцца з нацыянальнай культурай, палепшыць веданне беларускай мовы і дакрануцца да песеннай спадчыны найлепей у якасці гледача.
Восенню тэлеканал "Беларусь 3” Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем "Белая Русь” правядзе масштабную акцыю "Любіць Беларусь!”. На працягу двух месяцаў ансамбль "Бяседа”, вядучая праграмы "Размаўляем па-беларуску” і "Дыя@блог. Пра мову” Алена Трацэнка і прадстаўнікі тэлеканала "Беларусь 3” адправяцца ў падарожжа па ўсёй краіне. З канцэртнымі праграмамі яны наведаюць абласныя цэнтры і крупныя гарады нашай краіны. Фінальны гала-канцэрт адбудзецца ў Мінску.
У спецыяльна падрыхтаваным цыкле праграм гледачы змогуць убачыць фрагменты канцэртаў, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай беларускіх гарадоў, даведацца пра тое, чым жывуць розныя рэгіёны нашай краіны.
Сачыце за навінамі!

Вольга БУБЕНЧЫК.

Предыдущая статья

Наша «докторка»