banner

Хлопчык у белай комжы

07 Апреля’15
1269
Хлопчык  у белай комжыВось ужо амаль два гады Дзіма Гойлік з’яўляецца міністрантам у касцёле і спяшаецца туды амаль кожны дзень, каб надзець белую комжу і прыслужваць святару. 
У гэтага хлопчыка асаблівае пакліканне, яго чыстая дзіцячая душа прагне паяднання з Богам, пастаяннай свядомасці таго, што Ён побач. Бог бачыць, чуе, ведае ўсе яго думкі, і таму хлопчык імкнецца ўсім сваім жыццём быць дастойным Яго любові, Яго ласкі.
У маі 2013 года Дзіма прыняў першую камунію. Гэта была для яго вялікая падзея, ён адчуў пакліканне Госпада, зразумеў, што яго месца побач з Езусам Хрыстом, у Яго доме, у Божым храме. 
Гэты кемлівы хлопчык усюды паспявае. Ён вучыцца ў дзіцячай школе мастацтваў, іграе на акардэоне. І не проста іграе, а перамагае ў розных конкурсах. Вось і сёлета прывёз Дыплом І ступені з абласнога конкурсу «Іграй, мой баян». У Дзімы рознабаковыя інтарэсы. Ён з задавальненнем займаецца не толькі музыкай, але і спортам. 
Дзіма не сумняваецца, што гэта менавіта Бог дае яму натхненне ўсюды паспяваць і дабівацца такіх добрых вынікаў. Вось і на свята ён з іншымі хлопчыкамі-міністрантамі будзе прыслугоўваць святару, а значыць, служыць Госпаду, і яго душа будзе да краёў напоўнена светлай радасцю.

Слова «міністрант» паходзіць ад лацінскага «ministrare», якое азначае «служыць, дапамагаць». Гэта асаблівы від служэння. падчас святой Імшы. 
Міністрант пакліканы да выканання важнай функцыі ў Касцёле: ён павінен сваім жыццём сведчыць аб Богу, павінен маліцца не толькі падчас святой Імшы, але рабіць гэта часцей і заахвочваць іншых да малітвы.
 Ядвіга КОБРЫНЕЦ.
Фота аўтара.

Предыдущая статья

Дзякуй Богу за сямейнае шчасце