banner

Год пачаўся з перамог. Тытул чэмпіёна рэспублікі – у Аляксандра Гуштына!

29 Января’15
2323
Год пачаўся з перамог. Тытул чэмпіёна рэспублікі – у Аляксандра Гуштына!Нашы землякі, выхаванцы Свіслацкай СДзЮШАР Аляксандр Гуштын (на здымку) і Віталій Пясняк, у чарговы раз праславілі малую радзіму. У чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, які праходзіў у сталіцы сярод мужчын, у сваіх вагавых катэгорыях занялі першае і трэцяе месцы, адпаведна. Тым самым прынеслі пераможныя балы камандзе Гродзенскай вобласці, якая заняла ў спаборніцтвах першае месца. У складзе каманды таксама выступалі свіслацкія барцы Кірыл Балюк, Аляксандр Палуэктаў, Максім Сухоцкі і Яўгеній Яновіч. 

Алена КЕДЗІК.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Свислочская лесная дача – кусочек земного рая