
– Шчыра віншую ўсіх са святам, – пачала ўрачыстую лінейку дырэктар школы А. У. Крэчак. Дарэчы гэта яе першы школьны званок у новай пасадзе. – Няхай гэты навучальны год будзе добрым для ўсіх. Жадаю вам энергіі і натхнення. Спадзяюся, што мы і далей будзем весці разам наш карабель ведаў.
У. С. Анішчык таксама далучыўся да віншаванняў і адзначыў, што ў 1973 годзе ён прыйшоў у першы клас такой жа вясковай школы. Старшыня райвыканкама ўпэўнены, што веды, набытыя ў гэтай навучальнай установе, вучні пранясуць праз усё жыццё.

Два гады некалі адпрацаваў у Сакольніцкай школе настаўнікам Б. Б. Кісялеўскі. Добрыя ўспаміны засталіся ў яго аб тым часе. Браніслаў Браніслававіч пажадаў вучням як мага даўжэй сберагчы жаданне вучыцца, бацькам – каб дзеці прыносілі ім толькі добрыя адзнакі, а настаўнікам, вядома, – цікавага навучальнага года і новых вучняў.

Ад імя бацькоў з пажаданнямі здароўя, мудрасці, цярпення і міру выступіла С. І. Саўко.
Першы званок, дадзены вучаніцай другога класа А. Місюляй і дзевяцікласнікам В. Райкоўскім, запрасіў усіх на першы тэматычны ўрок "Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведалі вайны”. Пасля ўрока дзевяцікласнікі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады вайны землякам.
Вольга БУБЕНЧЫК.
Грыгорый ШЫРАЕЎ (фота).
Грыгорый ШЫРАЕЎ (фота).