banner

Імгненні «Свіслацкага кірмашу-2013»

15 Августа’14
1804
Адкрыла свята тэатралізаванае прадстаўленне. Не мог не ўразіць свіслачан і гасцей той момант, калі на галоўнай пляцоўцы з’явіліся граф Вінцэнт Тышкевіч са сваёй жонкай, пляменніцай караля Рэчы Паспалітай Аўгуста Панятоўскага, Тэрэзай Панятоўскай, якія запрасілі ўсіх на "Свіслацкі кірмаш”. 

Імгненні  «Свіслацкага кірмашу-2013»

 


Асаблівы інтарэс выклікалі ў свіслачан корчмы, якія насілі цікавыя назвы "Пад лебедзем”, "Пад адзінарожцам”, "Пад арлом”, "Пад валом” і "Пад аленем”. Дарэчы, так яны называліся і ў часы Тышкевіча. Гасцям свята прапанаваліся стравы беларускай, польскай і яўрэйскай кухні. 

Імгненні  «Свіслацкага кірмашу-2013»

 


На кірмашы заўсёды ў самым цэнтры ўвагі народныя майстры. У Свіслач, як і ў даўнія часы, яны з’ехаліся са шматлікіх куточкаў Беларусі, а таксама з замежжа, каб прадставіць свае вырабы.
Майстрыха Свіслацкага Дома рамёстваў Зоя Радзівонік давала майстар-клас на ткацкім станку ўсім, хто хацеў навучыцца ствараць з каляровых нітак дзіўнае палатно. Асабліва цікава было дзецям, якія з вялікай цікавасцю назіралі за ткацкім працэсам. Не менш захапляючымі былі майстар-класы па лазапляценні Наталлі Паплаўскай і саломапляценні Ірыны Фунт. У руках маладых майстрых цуды з’яўляліся, нібы ў казцы. Уменне плясці паясы дэманстравала гасцям кірмашу майстар Жана Сыраежка. 

Імгненні  «Свіслацкага кірмашу-2013»

 


Лаўра-Мацільда Ікерце прывезла з латвійскага горада Рундале чорную кераміку. Свае вырабы майстрыха лепіць рукамі. Андрус Зінкевічус прыехаў з Літвы са сваімі свістулькамі з 1000-гадовага дуба. Вільма Мулевічутэ прадставіла стужкавае пляценне, а мастак Сігітас Лапка – карціны. 
Цудоўныя керамічныя вырабы прыехалі разам з майстрам Міраславам Пяхоўскім з Польшчы. Розныя збаны, кубачкі, гаршчочкі-спарышы ўпрыгожылі Свіслацкі кірмаш.

Імгненні  «Свіслацкага кірмашу-2013»

 


Майстрамі аматарскага аб’яднання "Гарадзенскі каларыт”, якім кіруе Алена Чумрай, прывезены на агляд нацыянальны "Пакроў свету”. Ён збіраўся па кавалачку (50х50 см) прадстаўнікамі многіх краін на Фестываль нацыянальных культур, радзімай якога з’яўляецца Гродна. 

Імгненні  «Свіслацкага кірмашу-2013»

 


Юныя гледачы і іх бацькі з задавальненнем паслухалі канцэрт дзіцячай творчасці "Музычная феерыя”, паглядзелі батлейку, выступленні беларускага гульнёвага тэатра лялек і народнага тэатра "Памфлет”. Пляцоўка "Вясёлы дворык” запрашала ўсіх прыняць удзел у розных конкурсах. Гледачы актыўна ўключаліся ў гульню, удзельнічалі ў імправізацыях.
Вялікая чарга дзяцей выстраілася каля майстрыхі з Пружан Наталлі Кунецкай, якая рабіла ўсім жадаючым невялічкія малюнкі на тварах. Зрабіць узоры  пажадалі амаль усе дзеці. Дзяўчынкі і хлопчыкі  фарсілі з кветачкамі, матылькамі, ягадкамі на шчочках і былі вельмі задаволеныя. 

Імгненні  «Свіслацкага кірмашу-2013»

 


Госці – аб свяце
Імгненні  «Свіслацкага кірмашу-2013»Старшыня Рундальскай краявой думы Айварс Акманіс (Латвія):
– Рундаль і Свіслач супрацоўнічаюць больш як паўтара гады. Але ж і за гэты невялікі адрэзак часу як дзеці, так і старэйшае пакаленне змаглі наладзіць цесныя сувязі. Наша супрацоўніцтва дае магчымасць народам абедзвюх краін узаемаабагачацца, цудоўна адпачываць і, канешне ж, нала-джваць новыя сяброўскія адносіны. Сённяшні кірмаш паказвае, што нас звязваюць старажытныя традыцыі рамёстваў. Мяркую, што ў будучым магчыма развіццё нашых адносін у гэтай галіне таксама. Дзякуй за магчымасць, якая дазволіць пазнаць багацце культуры вашага горада. З нецярпеннем будзем чакаць наступных цікавых сустрэч. 

Сняголя Бяльскіне (Літва):
– Я першы раз у Беларусі і проста дзіўлюся, наколькі ў вас адкрыты і шчыры народ. Усе твары такія ветлівыя, светлыя, добрыя. Хочацца, каб наша сяброўства мацнела, каб яшчэ не раз была магчымасць прыехаць у такі гасцінны край.

Міраслаў Пяхоўскі (Польшча):
– У вас цудоўны гарадок, цудоўныя людзі. Я прыехаў, і ўсе нібы родныя тут, такія ўсмешкі шчырыя на кожным твары, і ад гэтага такая радасць у душы, такі ўзлёт, што спяваць хочацца. 

Імгненні  «Свіслацкага кірмашу-2013»Лаўра-Мацільда Ікерце (Латвія):
–  Мне вельмі ў вас спадабалася. Я не думала, што беларусы такія гасцінныя і добразычлівыя людзі. Нават ад’язджаць не хочацца, вакол столькі прыгажосці, столькі адкрытасці, шчырасці. Я вельмі рада, што мяне сюды запрасілі, і хачу падзякаваць за гэта арганізатарам свята. 

Іаланта Ціцене (Літва):
– У вас вельмі прыгожы горад, зялёны, квітнеючы, хоць і невялічкі. Відаць, што людзі стараюцца стварыць вакол сябе прыгажосць, якая прыдае настрой, заахвочвае лепш працаваць і з асалодай адпачываць. І тое і другое ў вас умеюць рабіць добра, вось і гэтае свята пакіне ў нас самыя лепшыя ўспаміны, самыя яскравыя ўражанні. 


Предыдущая статья

У чаканні яркага відовішча