Мінуў год, і зноў набліжаецца цудоўнае свята – Свіслацкі кірмаш! Людзі чакаюць яго з нецярплівасцю, ведаюць наперад, што будзе шмат чаго цікавага, што, як і ў мінулым
годзе, будзе на што паглядзець. Некалі наш кірмаш славіўся на ўсю Еўропу, купцы на яго з’язджаліся з цэлага свету. Час ляціць. Але ж і сёння нам ёсць чым здзівіць, што прапанаваць. Застаецца толькі чакаць "купцоў”, народных майстроў, якія ўжо пралажылі да нас дарогу нават з суседніх краін Еўропы. І хто ведае, што яшчэ будзе з часам. Не будзем загадваць наперад, давайце лепш пацікавімся ў свіслачан, якія ўспаміны засталіся ў іх з мінулага, і чаго чакаюць яны ад сёлетняга кірмашу.
медсястра УЗ «Свіслацкая ЦРБ»:
– Як цудоўна, што наш слаўны Свіслацкі кірмаш нарэшце адрадзіўся. Бо нельга такое забываць, гэта ж наша спадчына, тое, што да нас прыйшло ад прапрадзедаў. Некалі слава пра наш кірмаш грымела на ўсю Еўропу, а потым на шмат гадоў усё заціхла. Як было радасна пачуць, што кірмаш атрымаў новае жыццё. Як мы яго чакалі ў мінулым годзе!
І зараз таксама чакаем не меньш. Не сумняваемся, што арганізатары пастараюцца яшчэ больш здзівіць і парадаваць людзей. І няхай зараз кірмаш не будзе працягвацца цэлы месяц, як гэта было калісь, і за дзень можна шмат чаго пабачыць і пачуць, было б жаданне.
рабочы па комплекснаму бслугоўванню будынка суда:
– Гэта вельмі добра, што адрадзіўся наш Свіслацкі кірмаш. Ён, вядома, зараз не такі, як быў некалі пры Тышкевічу, але і сёння ёсць на што паглядзець. Арганізатары стараліся зрабіць усё так, каб сучасны кірмаш быў падобны на той, даўнейшы. І гэта ім удалося. Як калісь кожны гаспадар стараўся паказаць самае лепшае, так і зараз нам ёсць чым здзівіць.
Чаго чакаем у гэтым годзе? Хочацца, каб было больш гасцей, майстроў. Каб да нас прыехала шмат артыстаў, каб увесь горад квітнеў, гудзеў, цешыўся, бо гэта сапраўднае свята.
кантралёр РУП ЖКГ:
– Свіслацкі кірмаш – гэта сапраўднае свята для ўсіх. І дзеці столькі радасці маюць, і дарослыя. Вочы разбягаюцца ад усяго, што прадстаўлена на ім. Майстроў наехала зусюль, можна было шмат чаго купіць і на што паглядзець.
Сёлета, напэўна, будзе не горш. Чакаем цікавую святочную праграму, сталічных артыстаў, розных забаў. Хочацца, каб было больш атракцыёнаў для дзяцей, каб яшчэ больш прыехала гасцей з іншых раёнаў, абласцей, рэспублік. Гэта ж так цудоўна, калі прыязджаюць госці!
касір Свіслацкага філіяла Гродзенскагаспажыўтаварыства:
– У мінулым годзе нам усім вельмі спадабаўся кірмаш. Мы прымалі ўдзел у яго падрыхтоўцы, стараліся, каб усё было на высокім узроўні. Чулі шмат добрых водгукаў як ад свіслачан, так і ад гасцей.
Спадзяюся, што сёлета будзе яшчэ лепш, яшчэ прыгажэй. Хочацца, каб наехала шмат гасцей, артыстаў, каб працавала многа пляцовак, каб было цікава і дарослым, і дзецям.
Ядвіга КОБРЫНЕЦ
Фота автора