banner

Дакументы сведчаць

17 Июля’14
1759
З баявых данясенняў і аператыўных зводак 44-й гвардзейскай стралковай дывізіі.
14.7.1944 г.
Праціўнік разрозненымі групамі пяхоты пры падтрымцы танкаў, самаходнай збpoі і артылерыі аказвае агнявое супраціўленне нашым наступаючым часцям. На працягу ночы cілаю ад 100 да 200 салдат пры падтрымцы трох танкаў і 4 самаходных гармат, мінамётна-артылерыйскага агню з раёна Куклічы тройчы пераходзілі ў контратакі. 
Tанкі і самаходкі, падтрымліваемыя агнём артылерыі, выходзяць на паўночна-ўсходнюю, усходнюю, паўднёва-ўсходнюю ўскраіны в. Новы Двор, прамой наводкай вядуць агонь па нашых баявых парадках. Палонны, захоплены ў лесе на захад ад в. Куклічы, паведаміў, што ў лесе ў раёне адзнакі 184,1 абараняецца каля 400 салдат пры падтрымцы 10 танкаў.
Разведкай і боем устаноўлена, што ў раёне адзнакі 187,7 абараняецца каля 700 салдат пры падтрымцы танкаў і артылерыі.
Паралізаваныя часці праціўніка, якія абаранялі Куклічы і Новы Двор, згубіўшы каля 200 чалавек забітымі і параненымі, пад націскам палкоў дывізіі на шляху свайго адыходу ў балоты Белавежскай пушчы ўзарвалі 8 мастоў ад в. Новы Двор на поўдзень.

З баявых данясенняў і аператыўных зводак 170-й стралковай дывізіі.
15.7.1944 г.
Часці дывізіі на працягу сутак вялі ўпартыя бaі на рубяжах Панасоўшчына, Амшары і ў 6.00 15.7.1944 г. выйшлі і вядуць бязлітасны бой за пераправу на заходнім беразе р. Рось. 422-і стралковы полк вядзе бой на ўчастку Кабузі — Гарнастаевічы. 391-ы стралковы полк — Гарнастаевічы — Кавалі, адной стралковай ротай фарсіраваў р. Рось і вядзе бой у лесе за 500 м на захад ад в. Кавалі, 717-ы стралковы полк — Кусянцы — Поразава ва ўзаемадзеянні з левым суседам авалодаў мястэчкам Поразава, працягвае наступаць у паўночна-заходнім напрамку.
У 10.50 пасля 10-мінутнага артналёту часці перайшлі ў імклівую атаку праз Рось, але з-за масіраванага артылерыйскага і мінамётнага агню праціўніка поспеху не мелі, залеглі непадалёку ў гатоўнасці да паўторнай атакі.
170-я стралковая дывізія за суткі авалодала населенымі пунктамі Панасоўшчына, Шамбельны, Ашэльнік, Амшары, Каліноўшчына, Грынявічы, Kaбyзі, Гарнастаевічы, Кавалі, Кусянцы, Поразава ва ўзаемадзеянні з левым суседам.
 16.7.1944 г.
Праціўнік сваім ар’ергардам, танкамі, самаходнай зброяй, артылерыяй і мінамётамі, прыкрываючы адыход галоўных сіл, аказвае на прамежкавых рубяжах упартае супраціўленне, адначасова мініpye ўсе дарогі, масты і дамбы ўзрывае. Раніцай 16.7 замацаваўся на рубяжы Юшкавічы, Вял. Грынкі, ур. Зараслі, Калонка, Дабраволя.
Часці дывізіі на працягу сутак вялі бaі за пераправу на заходнім беразе р. Рось.
17.7.1944 г.
Праціўнік пасля ўпартых баёў быў выбіты з рубяжа Юшкавічы, Малыя Грынкі, Звяжынец, Пясец і пад прыкрыццём ар’ергардаў, умацаваных артылерыяй, мінамётамі, танкамі, самаходнымі пушкамі, заняў рубеж: М. Ялоўка, Шымкі, Балтрыкі, Семяноўка, Грушчавіна, аказваючы моцнае агнявое супраціўленне прасоўванню нашых часцей.
Часці дывізіі 16.7, зламаўшы супраціўленне на рубяжы Мал. Грынкі, Вял. Грынкі, Зараслі, Пясец, праследуючы праціўніка ў заходнім напрамку, фарсіравалі р. Нараў, у 13.00 17.7 выйшлі на рубеж: 717-ы сп – Бараўкі і вядзе бой за авалоданне Семяноўкай.

З журнала баявых дзеянняў 217-й стралковай дывізіі.
16.7.1944 г.
Начной атакай 755-ы, 766-ы стралковыя палкі зламалі супраціўленне праціўніка на заходнім беразе paкі Рось, праследуючы яго, да канца дня вывелі на рубяжы: 766 стр. полк — Агароднікі, 755-ы — Пуцкі, 740-ы — лес, 2,5 км на захад ад в. Вялікае Сяло.
17.7.1944 г.
– Праціўнік падцягнуў сілы-рэзервы, стаў аказваць упартае супраціўленне наступаючым часцям на прамежкавых рубяжах, прыкрываючы свой адыход моцнымі ар’ергардамі. Праціўнік за ўвесь перыяд адыходу (з 24.6. па 17.7.1944 г.) упершыню стаў мініраваць масты і дарогі.
Вядучы цяжкія бaі з праціўнікам, часці дывізіі працягвалі імклівае наступленне, пераадольваючы яго супраціўленне, 776-ы стралковы полк штурмам авалодаў г. Свіслач і чыгуначнай станцыяй.
З баявога загада штаба 217-й стралковай дывізіі.
15.7.1944 г.
1. Праціўнік, прыкрываючыся танкамі і самаходнай зброяй, з баямі адыходзіць у заходнім напрамку.
2. 217-я стралковая дывізія пасля фарсіравання р. Рось і прарыву абароны праціўніка на ўчастку Хацькоўцы праследуе праціўніка ў напрамку в. Вялікае Сяло, маючы бліжэйшай задачай авалодаць гаем на паўднёвы захад ад в. Хацькоўцы, в. Навасёлкі, а далей Палонкай, Агароднікамі і выйсці на рубеж Ятвеск — Глушкі 15.7.1944 г.
3. Справа наступаюць часці 40-га стралковага корпуса ў напрамку Ізабелін — Свіслач. Злева наступае 73-я сд: Азярыска, Крывулічы, Талачманы, Хацькоўцы, Салаўёва.
4. 755-му стралковаму палку пасля фарсіравання р. Рось і прарыву абароны праціўніка на ўчастку вышыні 192,2 Сідоркі праследаваць праціўніка ў напрамку в. Хацькоўцы, В. Сяло, Манчыцы, маючы бліжэйшай задачай авалодаць гаем на паўднёвы захад ад Хацькоўцаў, а затым авалодаць рубяжом Палонка і выйсці на рубеж Ятвеск — Ражкі 15.7.1944 г.
5. 766-му стралковаму палку пасля фарсіравання р. Рось і прарыву абароны праціўніка на ўчастку Сідоркі праследаваць праціўніка ў накірунку в. Вялікае Сяло, Салаўі, маючы бліжэйшай задачай авалодаць в. Вялікае Сяло, а затым — рубяжом Лабуня, выйсці на рубеж Бязводнікі — Глушкі 15.7.1944 г.

Предыдущая статья

С «тихой охотой» надо быть осторожным