Нясе да Нёмна хвалю трапяткую.
Па берагах наш гарадок стаіць…
О, Свіслач, любім мы цябе такую!
Яшчэ Тышкевіч Свіслач праслаўляў,
І на паўстанне клікаў Каліноўскі…
Жамчужынай навукі горад стаў
І прадаўжае жыць па волі боскай.
Мы не павінны забываць і тых,
Хто па-геройску на вайне змагаўся:
Адважных, мужных, смелых, маладых,
Хто ў той зямельцы назаўжды застаўся.
Імкнуцца ўверх і дрэвы, і дамы,
Царкоўны купал да нябёс узлятае.
Табой зачараваныя ўсе мы,
Радзіма наша, ты для нас – святая.
Непадалёку Белавеж шуміць,
Дзе вольна зубрам-волатам жывецца.
І добра нам у краі гэтым жыць,
Пушчанскім край наш нездарма завецца.
Дзе б ты ні быў, вяртайся зноў сюды.
Тут роднае ўсё, сэрцу дарагое,
Тут сцежкі берагуць бацькоў сляды,
А сонейка ласкавае якое!
Мяняюцца часы, гады бягуць,
Жыццё імчыць наперад з асалодай.
Старэем мы, гады сваё бяруць,
А Свіслач маладзее з кожным годам.
Плыве над Свіслаччу вясновы пах,
Надзеяй, верай сэрца напаўняе.
Хай салавей пяе ў тваіх садах,
Жыві ж у шчасці, Свіслач маладая!
Іван ЛАМАШКЕВІЧ,
п. Мяльнова