banner

Ранейшым ужо не будзеш

12 Июня’14
1673
Зараз. Зараз у сорак з нечым сваіх гадоў я прачытаў кнігу, якую мог прачытаць у чатырнаццаць. Святлана Алексіевіч. "Апошнія сведкі: кніга недзіцячых расказаў”. І калі мяне спытаюць, ці варта чытаць, я так скажу: "Вазьміце. Адкрыйце наўгад. Прачытайце адзін урывак. А далей – калі зможаце і захочаце”. За сваё жыццё "я сустрэў” з паўдзясятка кніг Алексіевіч і ніводную не змог прачытаць-пражыць адразу і хутка. Кожная – з пакутамі, з незвычайнымі перажываннямі. Так і зараз.
Тады. Дзеці расказваюць пра вайну, успамінаюць. I ўспаміны гэтыя сапраўды недзіцячыя. Жудасныя, жахлівыя, пякучыя... Колькі словаў болю можна знайсці для апісання, але аўтарка ix не шукала. Яна проста перадала ўспаміны так, як ix i змаглі выціснуць з сябе людзі, што даўно сталі ўжо дарослымі. Але вайна ix не адпускае. Яны выжылі i пpaцягвaлi жыць з гэтым цяжарам. "Hi дзяцінства, нi юнацтва ў нас не было... Мне здаецца, я заўсёды была дарослая...” Дзясяткі ўспамінаў: большых, меншых памераў; большых, меншых дзяцей. Дакладныя імёны i прозвішчы, дакладны ўзрост кожнага, дакладныя прафесіі i адрасы ў сучаснасці. Углядаўся ў гэтыя пpoзвiшчы, бачыў шмат знаёмых. Быццам, сапраўды знаёмцы, сябры ды сваякі. Дзіўна i... проста. Гэта ж – гісторыя майго народа, мaix суайчыннікаў, з якімі я паралельна жыў у сучаснасці. Праўда, сучаснасць тая ўжо трыццацігадовага ўзросту. Што гэта значыць? Ды тое, што мнoгix сведкаў зараз ужо няма. Засталася кніга. Страшная ў сваёй дакументальнасці i непасрэднасці.
Цяпер. Кнігі развілі ў мяне добрую фантазію, магу яскрава ўявіць усё, пра што чытаю, стварыць выпуклы і каларытны вобраз. А тут: мой мозг неяк самастойна ставіў абарончыя перашкоды выразнасці і дэталёвасці ўспрымання. Заўсёды трымцела пытанне: няўжо гэта сапраўды было? Гэта ж немагчыма сярод людзей! Пасля такой кнігі не застанешся тым, кім быў, ранейшым. Гэта – як моцна апячы-апаліць твар ці параніцца да крыві. Можа, і добра, што не прачытаў яе ў чатырнаццаць год, калі іншых – самых светлых і жыццесцвярджальных – уражанняў хапае.
I яшчэ. 26900. Столькі cipoт, у якіх загінулі бацькі, было ў сорак пятым у дзіцячых дамах Беларусі. Аўтарка пpывoдзiць лічбy. Я зазірнуў у інтэрнет: колькі зараз? Розныя даведнікі падаюць розныя лічбы. Афіцыйныя крыніцы – аптымістычныя факты, дзе ўсё закамуфліравана разнастайнымі працэнтамі. Іншыя даведкі – бязлітасныя. Пры любым раскладзе: ix, сірот, і зараз дастаткова. Якая жудасная вайна коціцца па нашай краіне, спальвае сэрцы дарослым i дзецям?
Анатоль РАМАНЧУК.

Предыдущая статья

Не путайте нас с ЕС!