
Ініцыятары акцыі сустракаліся з пакупнікамі і тлумачылі ім асноўныя прычыны ўзнікнення надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму людзей, у тым ліку дзяцей. Нагадалі дарослым і дзецям аб захаванні элементарных правіл пажарнай бяспекі ў быце. Таксама пакупнікам былі ўручаны календары, закладкі, памяткі з прафілактычнай інфармацыяй і нумарамі тэлефонаў экстранных служб.
Алена КЕДЗІК.
Фота Аляксандра Навасада.