banner

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

27 Августа’13
3634

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

 
Бадай, такога грандыёзнага свята, якое адбылося ў мінулыя выхадныя ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Латвія-Літва-Беларусь” і згодна з праектам Еўрасаюза "Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач”, жыхары раёна не ладзілі даўно. "Свіслацкі кірмаш” сабраў багата гасцей. На аздобленых вуліцах горада – малыя і дарослыя свіслачане. Весела бавілі час госці, якія паз’язджаліся да нас з розных куточкаў Беларусі. Завіталі на "Свіслацкі кірмаш” прадстаўнікі з Літвы, Латвіі і Польшчы. Яны таксама разам з іншымі ўдзельнікамі рэгіянальнага свята з задавальненнем падарожнічалі па XVIII стагоддзі, калі ў мястэчку Свіслач уладарыў граф Вінцэнт Тышкевіч.

Асабліва шматлюднай, як і ў часы Тышкевіча, у гэты дзень была цэнтральная плошча, дзе адбываліся галоўныя дзеі "Свіслацкага кірмашу”. Спачатку тэатралізаванае ўрачыстае адкрыццё свята.
Не мог не ўразіць свіслачан і гасцей той момант, калі на галоўнай пляцоўцы ў прыгожай, багата ўбранай карэце тагачаснага стылю з’явіліся граф Вінцэнт Тышкевіч са сваёй жонкай, пляменніцай караля Рэчы Паспалітай Аўгуста Панятоўскага, Тэрэзай Панятоўскай, якія запрасілі ўсіх на "Свіслацкі кірмаш”.
Традыцыі тагачаснага і сёлетняга Успенскага Свіслацкага кірмашу, калі на яго з’язджаліся купцы з усяго свету, а гэта, напэўна, заўважыў кожны з прысутных, цесна перапляліся. Аб гэтым сведчаць культурныя і дзелавыя сувязі з краінамі-суседкамі, якія садзейнічаюць адраджэнню і захаванню рэгіянальных традыцый. Свіслаччына гасцінна вітала дэлегацыю з Літвы на чале з намеснікам мэра адміністрацыі самакіравання Укмергскага раёна Раландасам Яніцкасам, дэлегацыю з Латвіі, якую ўзначаліў старшыня краявой думы Рундальскага краю Айварс Акманіс. Польшчу прадстаўляла дэлегацыя на чале з намеснікам старасты Гайнаўскага павета Анджэем Скепкам.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта, ён жа кіраўнік арганізацыйнага камітэта рэгіянальнага свята "Свіслацкі кірмаш”, А. М. Таргонскі сардэчна прывітаў удзельнікаў мерапрыемства, выказаўшы спадзяванні, што кожнаму яно прынясе шмат цікавых сустрэч і новых знаёмстваў, дазволіць дакрануцца да багатых традыцый свіслацкага краю.
– Такое свята на свіслацкай зямлі ладзіцца ўпершыню, і гэта вельмі адказна для нас, – адзначыў Алег Мечыслававіч. – Мы ўдзячны гасцям і творчым калектывам, якія прыехалі ў Свіслач, каб разам адрадзіць кірмаш і напоўніць яго сучасным гучаннем. Перакананы, што актыўны ўдзел у свяце прымуць свіслачане, якія заўсёды з вялікай адданасцю ставяцца да справы адраджэння і захавання мясцовых культурных традыцый. Я шчыра жадаю ўсім вам прыемных хвілін падчас прабывання на кірмашы, добрага настрою, перспектыўных сустрэч і выніковых дзелавых кантактаў.

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

 
Аб цесным супрацоўніцтве, напрацоўках і тых праектах, якія звязваюць свіслацкі край з краінамі-суседкамі Літвой і Польшчай узгадалі ў сваіх прывітальных выступленнях Раландас Яніцкас і Анджэй Скепка.
– Рундаль і Свіслач супрацоўнічаюць больш як паўтара года, – гаварыў старшыня Рундальскай краявой думы Айварс Акманіс. – Але ж і за гэты невялікі адрэзак часу як дзеці, так і старэйшае пакаленне змаглі наладзіць цесныя сувязі. Наша супрацоўніцтва дае магчымасць народам абедзвюх краін узаемаабагачацца, цудоўна адпачываць і, канешне ж, наладжваць новыя сяброўскія адносіны. Сённяшні кірмаш паказвае, што нас звязваюць старажытныя традыцыі рамёстваў. Мяркую, што ў будучым магчыма развіццё нашых адносін у гэтай галіне таксама. Дзякуй за магчымасць, якая дазволіць пазнаць багацтва культуры вашага горада. З нецярпеннем будзем чакаць наступных цікавых сустрэч.
Пад гучныя апладысменты і воклікі "Ура!” адбылося ўрачыстае адкрыццё "Свіслацкага кірмашу”. І як толькі ганаровыя госці занялі свае пачэсныя месцы, на галоўнай пляцоўцы разыграўся сапраўдны тэатралізаваны кірмаш. Той, хто не шкадаваў грошай, мог набыць у гандляроў рэчы па свайму густу. У імгненне вока гандляроў і пакупнікоў у нацыянальных касцюмах змяніў цыганскі табар, які таксама завітаў на "Свіслацкі кірмаш”, каб павесяліць народ.
Яркія і самабытныя выступленні прывезлі з сабой творчыя калектывы з Літвы, Латвіі і Польшчы. Такім чынам, свіслачанам незвычайна пашчасціла пазнаёміцца з адметнасцямі культуры і народнага фальклору адразу трох народаў. Вельмі прыемна было пачуць з вуснаў літоўцаў, латышоў і палякаў беларускія народныя песні, што мае немалаважнае значэнне ў стварэнні ўмоў для сяброўскіх адносін паміж суседзямі. Не шкадавалі далоняў гледачы, сустракаючы творчыя калектывы Гродзеншчыны і Брэстчыны, якія дарылі ўдзельнікам мерапрыемства святочны настрой.
Хто на кірмашы заўсёды ў самым цэнтры ўвагі? Зразумелая справа, што гэта народныя майстры. На Свіслацкі кірмаш, як і ў даўнія часы, яны з’ехаліся са шматлікіх куточкаў Беларусі, пераважна з Гродзеншчыны і Брэстчыны, а таксама з замежжа, каб прадставіць свае вырабы, здзівіць імі і прапанаваць набыць што-небудзь для гаспадаркі ці проста на памяць.
Нямала ў нас і сваіх рамеснікаў, вырабы якіх могуць паспаборнічаць з вырабамі майстроў-прафесіяналаў, альбо нават паказаць такое, чаго ў цэлай краіне днём з агнём наўрад ці знойдзеш. Гэта датычыць нашага славутага майстра з Дабраволі Святаслава Лешчука. Ён займаецца апрацоўкай капа (нараст на дрэве), і ў яго руках нараджаюцца сапраўдныя цуды: вялізныя падлогавыя і невялічкія настольныя вазы для кветак, фруктаў, салодкіх ласункаў, а таксама бра, былі там і дзівосныя карціны з дрэва і шмат чаго іншага.
Непадалёку быў размешчаны сапраўдны страражытны ткацкі станок, а побач з ім амаль такі ж самы, толькі намнога меншы і крыху ўпрошчаны. За ім – майстрыха Свіслацкага Дому рамёстваў Зоя Радзівонік давала майстар-клас усім, хто хацеў навучыцца гэтай не вельмі простай справе, ці проста паглядзець, як на вачах з каляровых нітак нараджаецца невялічкае палатно. Асабліва цікава было дзецям, якія з вялікім інтарэсам назіралі за ткацкім працэсам.
Не меньш цікавасці выклікалі майстар-класы па лозапляценні Наталлі Паплаўскай і саломапляценні Ірыны Фунт. Людзі захапляліся цікавым відовішчам нараджэння новага кошычка ці іншага вырабу з лазы, здзіўляліся, якія цуды можна зрабіць са звычайнай саломы. А ў руках маладых умелых майстрых гэтыя цуды з’яўляліся, нібы ў казцы. Жана Сыраежка здзіўляла ўменнем плясці паясы, рамяство, якім некалі ганарылася Свіслаччына.
З Гродна прыехалі майстры па лозапляценні, мастацкай апрацоўцы скуры, тэкстылю, вышывальшчыцы крыжыкам, разбяры па дрэве. У кожнага з іх была свая непаўторная манера выканання. Проста дзіўна, якія надзвычай прыгожыя вырабы можна зрабіць сваімі рукамі са звычайнай скуры. Адных толькі бранзалеткаў было такое мноства, што вочы разбягаліся, а яшчэ цудоўныя дамскія сумачкі, вокладкі для пашпарта і іншых дакументаў, футляры для акуляраў, кашалькі і шмат чаго іншага. Вельмі прыгожыя вырабы з дрэва, лазы, вышыўка – гэта няпоўны пералік таго, што было прадстаўлена на кірмашы майстрамі аматарскага аб’яднання «Гарадзенскі каларыт», якім кіруе Алена Чумрай. Майстрамі таго ж аб’яднання быў прывезены на агляд нацыянальны «Пакроў свету». Ён збіраўся па кавалачку (50х50 см) прадстаўнікамі многіх краін на Фестываль нацыянальных культур, радзімай якога з’яўляецца Гродна. Зараз гэта тры вялікія шматкаляровыя палотны, у якія ўпляліся, як кветкі ў вянок, культуры шматлікіх народаў, якія сёння жывуць у Беларусі. У будучым годзе, акурат на чарговым фестывалі, работа над «Пакровам свету» будзе завершана.
Шмат кухонных прылад, вырабленых з дрэва, і многа чаго іншага прывезлі майстры са Слоніма Алеся Іванова і Мікалай Яўтуха. З Ліды прыехала на кірмаш Ядвіга Стацэвіч з глінянымі вырабамі. 
 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Прадставілі сваіх майстроў Роскі, Ваўкавыскі, Дзятлаўскі Дамы рамёстваў. Чаго там толькі не было, заставалася толькі здзіўляцца творчай выдумцы людзей з залатымі рукамі.
Вялікая чарга дзяцей выстраілася каля майстрыхі з Пружан Наталлі Кунецкай, якая не толькі пацешыла сваімі вырабамі, але яшчэ і рабіла ўсім жадаючым невялічкія малюнкі на тварах. Падставіць свае шчочкі выявілі жаданне амаль усе дзеці, якія прыйшлі на свята, таму работы для майстрыхі хапіла. А дзяўчынкі і хлопчыкі фарсілі з кветачкамі, матылькамі, лісточкамі, ягадкамі на шчочках і былі вельмі задаволеныя.
Вялікую цікавасць выклікалі і майстры з Прыбалтыкі, Польшчы, якія гасцілі ў нас на кірмашы.
Лаура-Мацільда Ікерце прывезла з латвійскага горада Укмерге чорную кераміку. Вырабляе яна свае місачкі, збаны, збаночкі, кубачкі не на ганчарным крузе, а рукамі. Прыгожая майстрыха ў аўтэнтычным адзенні, якое яна пашыла сама, прыйшлася многім даспадобы, і нехта нават пачаставаў Лауру смачнымі грушамі, якія вельмі каларытна глядзеліся ў яе посудзе.
З Літвы прыехаў Андрус Зінкевічус са сваімі свістулькамі і іншымі вырабамі з дрэва. Дарэчы, свістулькі тыя не простыя, а зробленыя з дуба, якому пераваліла за 1000 гадоў. Вільма Мулевічутэ завітала з цудоўным стужкавым пляценнем, а мастак Сігітас Лапка са сваімі творамі.
Цудоўныя керамічныя вырабы прыехалі разам з майстрам Мірославам Пяхоўскім з Польшчы. Высокія і нізенькія збаны, кубачкі, гаршчочкі-спарышы і яшчэ шмат чаго цікавага вырабляе гэты самавіты майстар.
Упрыгожыла свята і кампазіцыя, якую прадставілі аграсядзібы раёна. Асабліва пастараліся Яніна і Рышард Козюкі. Чаго там толькі не было! У невялічкай вясковай хатцы стаяў ложак, якому, напэўна, пераваліла за сто гадоў, побач была падвешана люлька з немаўляткам, на палічках стаялі прыгожыя вырабы з гліны, іншыя хатнія прылады, якія ўпрыгожвалі хатку. Зверху яе пільнавалі буслікі, яны пільна сачылі за ўсім, што адбываецца навокал і прыкідвалі, каму з гасцей у бліжэйшы час прынесці маленькіх хлопчыка ці дзяўчынку.
Непадалёку знаходзіўся ганчарны круг, на якім вырабляліся прыгожыя збаночкі. З другога боку стаяў стол з такімі прысмакамі, што прахожыя толькі слінкі глыталі. Побач у маленькім азярочку плывалі качкі, цвілі ліліі, а каля азярца «вырасла» невялікае дрэўца, якое зацвіло буйным цветам, нягледзячы на тое, што за акном канец жніўня.
Гэта толькі маленькая частка кампазіцыі, на якую з задавальненнем любаваліся як свіслачане, так і госці горада.
Напярэдадні свята «Свіслацкі кірмаш» быў аб’яўлены конкурс-выстава «Кветкавая феерыя». У ім мелі магчымасць удзельнічаць як арганізацыі, так і ўсе жадаючыя.
Конкурс праводзіўся па трох намінацыях: выстава кветкавага пано, кампазіцыя букетаў на вольную тэму і стварэнне элемента касцюма альбо ўпрыгожання з прыродных і іншых матэрыялаў у стылі XVIII стагоддзя.
Арганізацыі вельмі добра пастараліся, і кветкавая выстава атрымалася надзвычай прыгожай.
Журы вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў, але ўрэшце першае месца атрымала СШ № 3 г. Свіслач, два другіх падзялілі паміж сабою ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і РУП ЖКГ. Трэцяе месца прысуджана УКП «Бытабслугоўванне», гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага і ЦБУ № 419 АСБ «Беларусбанк».
Для аматараў мастацтва была арганізавана выстава твораў мастакоў. Былі прадстаўлены работы маладых мастачак Юліі Сыраежкі, Вікторыі Бальшаковай, а таксама педагога школы мастацтваў Сцяпана Чудакоўскага і лепшыя дыпломныя работы былых выпускнікоў школы. Прывёз свае карціны мастак з Гродна Анатоль Бурчык і іншыя майстры кісці.
На працягу дня працавала мноства гандлёвых кропак Свіслацкага і Бераставіцкага філіялаў аблспажыўтаварыства, Ваўкавыскага мясакамбіната, Свіслацкага і Слонімскага быткамбінатаў, Гродзенскай абутковай фабрыкі і інш. Асаблівы інтарэс выклікалі ў свіслачан корчмы, якія насілі цікавыя назвы «Пад лебедзем», «Пад адзінарожцам», «Пад арлом», «Пад валом» і «Пад аленем», дарэчы, так яны называліся і ў часы Тышкевіча. Гараджанам і гасцям прапанаваліся стравы беларускай, польскай і яўрэйскай кухні. Вуліцы ў той дзень таксама мелі старажытныя назвы: «Варшаўская», «Рудаўская», «Мсцібаўская», «Брэсцкая».
 
Детский восторг и игровой азарт – яркие атрибуты ярмарки
 
Детская площадка напоминала удивительную и волшебную страну, где царили радость и веселье. Многообразие аттракционов, качелей и каруселей подарило маленьким свислочанам массу позитива. Положительный настрой вызывала и организованная выставка работ детского творчества. Для сластен – ароматный поп-корн, сладкая вата и разнообразие выпечки.
А со сцены возле Дома кино всех приветливо зазывали поучаствовать в конкурсах две очаровательные ведущие – Алеся (режиссер РМЦ г. Свислочь Юлия Смольская) и Мушка-Хохотушка (ведущий методист по культурно-досуговой деятельности РМЦ г. Смолевичи Ирина Гудойть). Они же объявляли выступающих на сцене артистов. Стоит сказать, что концертная программа была разнообразной. Порадовал юных зрителей и их родителей концерт детского творчества «Музыкальная феерия» Свислочского района. Подарило детям счастливые мгновения народное любительское объединение «Закрытыя твары» из Кореличей. Радостью светились глаза малышей, рассматривающих яркие маски артистов. Цирковыми номерами удивили и повеселили артисты из Новогрудского РДК.
С одним из древнейших видов белорусского искусства – батлейкой – познакомили зрителей работники Лидского районного центра ремесел и традиционной культуры, показав постановку «Царь Ирод».
Эмоциональное оживление, взрывы хохота вызвали ростовые куклы Смешарики белорусского игрового театра «Куклы для всех» Дятловского РДК. Полюбившиеся детям мультипликационные герои шутили, играли, вовлекали в развлечения зрителей.
Искренними аплодисментами поблагодарили дети и взрослые Ангелину Савко за песню «Оглянись».
И вот на сцене Свислочский народный театр «Памфлет» с мюзиклом «Ну, Волк, погоди!». Наши артисты запомнятся яркой, талантливой игрой и вокальным мастерством.

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

 
Завершили концертную программу на детской площадке разнообразные конкурсы.
А в это время на игровой площадке «Вясёлы дворык» царило веселье и смех. Здесь с развлекательными игровыми, песенными и танцевальными программами выступали массовики из Вороново, Волковыска, Лиды, Берестовицы, Гринок, Порозово, Хоневичей, Тиховоли. Проводимые конкурсы: «Капялюш», «Гарачы гаршчочак», «Збяры бульбу», «Прыказкі і прымаўкі», «Хто каго перапяе» – создали эмоциональный настрой и игровой азарт на площадке. Зрители активно включались в игры, с легкостью перевоплощались в музыкантов, демонстрировали свои вокальные данные, участвовали в импровизациях. И, конечно, никто не ушел с площадки без поощрительных призов.
 
Падарожжа ў часе
 
Шматлюдна было на галоўнай пляцоўцы ўвечары. Усе чакалі тэатралізаванага музычнага прадстаўлення "Баль у Тышкевіча”, які быў наладжаны ўзорным танцавальным калектывам «Усмешка» РДК і музычным домам «Класіка» г. Мінска пад краўніцтвам А. Чахоўскага. Дзякуючы яму сучаснікі на імгненне зазірнулі ў мінулае, дакрануліся да гісторыі, адчулі той дух, які панаваў на балях, якія ладзіліся ў XVIII стагоддзі. Гледачы знаходзіліся ў захапленні ад рамансаў пані Ірэны, новай мазуркі Агінскага, паланэза. Тут, напэўна, многія ўпершыню пазнаёмілся з танцамі тампэт і кантрданс. Завяршыўся, дарэчы, як і пачаўся, баль спеўным паланэзам.
Баль скончыўся, але свята было яшчэ ў разгары. Ніхто не спяшаўся дамоў, бо наперадзе ўдзельнікаў "Свіслацкага кірмашу” чакала дакументальная стужка пра свіслацкі край і захапляльнае вогненае шоу, падрыхтаванае тэатрам агню г. Мінска. Прадстаўленне, як і планавалася, было непаўторным і яскравым.

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

Да нас вярнуўся гонар наш – славуты “Свіслацкі кірмаш”

 

 
Рэпартаж вялі Алена КЕДЗІК, Ядвіга КОБРЫНЕЦ, Ала ГАЛАДОК, Грыгорый ШЫРАЕЎ (фота). 
 
 

Предыдущая статья

Паважаныя свіслачане і госці нашага горада! Запрашаем вас на “Свіслацкі кірмаш”!