24 жніўня 2013 года ў 12 гадзін на гарадской плошчы Свіслачы адбудзецца "Свіслацкі кірмаш” – рэгіянальнае свята ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларуссю.
Кірмашы ў нашым мястэчку маюць даўнюю гісторыю і славутыя традыцыі. Упершыню кірмаш адбыўся ў 1792 годзе, дзякуючы тагачаснаму ўладальніку Свіслачы графу Вінцэнту Тышкевічу, пры якім горад дасягнуў свайго росквіту.
Па грашовым абароце Свіслацкі Успенскі кірмаш займаў адно з першых месц у Беларусі. Сюды звозілі свой тавар купцы з усіх куточкаў зямлі. Вялікім попытам карысталіся вырабы свіслацкіх гарбароў, карэтнікаў, сталяроў, токараў і ганчароў.
Кірмаш прыцягваў усё больш і больш купцоў, суправаджалі кірмаш народныя гульні, забавы і атракцыёны.
Традыцыі культурнага жыцця Свіслачы падчас святочных таргоў, без сумнення, можна занесці ў скарбніцу сусветнай кірмашовай культуры, якая існуе на Свіслаччыне і сёння. Жывуць, адраджаюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне адвечныя традыцыйныя рамёствы. Сёлетні кірмаш будзе садзейнічаць захаванню і адраджэнню нашых рэгіянальных традыцый.
14.30–18.30 Выступленне лепшых творчых калектываў Гродзеншчыны.
19.00–20.30 «Баль у Тышкевіча» – тэатральна-музычнае прадстаўленне.
«Кветкавая феерыя» – конкурс-выстава арганізацый і жыхароў горада.
14.30–16.00 «Вечныя гукі» – канцэрт класічнай музыкі.
20.30 Узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу-выставы.
Візітнай карткай Свіслацкага кірмашу стануць пяць корчмаў, якія гасцінна адчыняць свае дзверы перад гасцямі свята. Частуйцеся, госці, стравамі яўрэйскай, польскай і роднай беларускай кухні!
22.40–24.00 Тэатр агню «Fire-шоу», г. Мінск.
23.00–01.00 Святочная дыскатэка.
Кірмашы ў нашым мястэчку маюць даўнюю гісторыю і славутыя традыцыі. Упершыню кірмаш адбыўся ў 1792 годзе, дзякуючы тагачаснаму ўладальніку Свіслачы графу Вінцэнту Тышкевічу, пры якім горад дасягнуў свайго росквіту.
Па грашовым абароце Свіслацкі Успенскі кірмаш займаў адно з першых месц у Беларусі. Сюды звозілі свой тавар купцы з усіх куточкаў зямлі. Вялікім попытам карысталіся вырабы свіслацкіх гарбароў, карэтнікаў, сталяроў, токараў і ганчароў.
Кірмаш прыцягваў усё больш і больш купцоў, суправаджалі кірмаш народныя гульні, забавы і атракцыёны.
Традыцыі культурнага жыцця Свіслачы падчас святочных таргоў, без сумнення, можна занесці ў скарбніцу сусветнай кірмашовай культуры, якая існуе на Свіслаччыне і сёння. Жывуць, адраджаюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне адвечныя традыцыйныя рамёствы. Сёлетні кірмаш будзе садзейнічаць захаванню і адраджэнню нашых рэгіянальных традыцый.
У праграме свята:
I. Галоўная пляцоўка (цэнтральная плошча каля РДК)
12.00–14.30 Тэатралізаванае ўрачыстае адкрыццё свята з удзелам творчых калектываў Латвіі, Літвы, Польшчы.14.30–18.30 Выступленне лепшых творчых калектываў Гродзеншчыны.
19.00–20.30 «Баль у Тышкевіча» – тэатральна-музычнае прадстаўленне.
II. Пляцоўка «Горад майстроў» (цэнтральная плошча)
12.00–20.30 «Свіслацкі кірмаш» – выстава-продаж вырабаў народных майстроў Гродзенскай вобласці. Майстар-класы па пляценню з лазы, саломы, разьбе па дрэву, ганчарству і ткацтву.III. Пляцоўка «Шляхецкі праменад» (пляцоўка каля школы мастацтваў)
12.00–22.00 Выстава работ мастакоў Свіслацкага раёна і г. Гродна.«Кветкавая феерыя» – конкурс-выстава арганізацый і жыхароў горада.
14.30–16.00 «Вечныя гукі» – канцэрт класічнай музыкі.
20.30 Узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу-выставы.
IV. Дзіцячая пляцоўка (вуліца Мяльнова)
14.00–20.00 Дзіцячыя атракцыёны (горкі, батуты, машынкі), гандлёвыя рады для дзяцей, выставы дзіцячай творчасці, конкурсы, гульні, забавы, канцэрт дзіцячай творчасці, цырк, тэатр «Закрытыя твары», тэатр «Батлейка», тэатр роставых лялек і інш. V. Гульнёвая пляцоўка (пл. К. Маркса)
14.00–18.00 Гульнёва-забаўляльныя праграмы народных тэатраў гульні Гродзеншчыны, традыцыйныя кірмашовыя забавы і атракцыёны.Візітнай карткай Свіслацкага кірмашу стануць пяць корчмаў, якія гасцінна адчыняць свае дзверы перад гасцямі свята. Частуйцеся, госці, стравамі яўрэйскай, польскай і роднай беларускай кухні!
Гарадская плошча
22.00–22.30 Дэманстрацыя фільмаў пра Свіслацкі край.22.40–24.00 Тэатр агню «Fire-шоу», г. Мінск.
23.00–01.00 Святочная дыскатэка.
Вітаем гасцей!
Адродзім разам Свіслацкі Успенскі кірмаш!
Адродзім разам Свіслацкі Успенскі кірмаш!