Першым адгукнуўся на конкурс раённай газеты калектыў Свіслацкай дзіцячай бібліятэкі.
Дасланы здымак мае прамое дачыненне да Свіслацкага Успенскага кірмашу, і мы вельмі ўдзячны вам за яго. Вось што пішуць аўтары дасланага ліста.
Свіслацкая дзіцячая бібліятэка на працягу трох год працуе па праграме "Крочым родным краем, фарбы ўсе збіраем”. Мэта праграмы: арганізацыя дзейнасці юных краязнаўцаў па стварэнні летапісаў родных мясцін, уласнага радаводу, умацаванне павагі і гонару за свой край і сваіх землякоў. За гэты час было сабрана шмат цікавых дакументаў, прадметаў побыту нашых продкаў, складзена некалькі радаводаў нашых чытачоў, адбылося безліч знаёмстваў з краязнаўчым фондам бібліятэкі.
Вялікую цікавасць у нашых чытачоў выклікае фотаздымак абеліска. Ён быў узведзены ўладальнікам мястэчка графам Вінцэнтам Тышкевічам у другой палове XVIII стагоддзя пасярэдзіне рыначнай плошчы. Гэты абеліск павінен быў упрыгожыць Свіслач, абараняць ад няшчасцяў, сімвалізаваў яе славу.
Вакол слупа ў гандлёвыя дні, асабліва ў час кірмашоў, размяшчаліся сотні фурманак з розным таварам, мітусіліся тысячы людзей з розных канцоў Свіслаччыны і па-за яе межаў. Аб гэтым збудаванні складзена многа легендаў і паданняў...
Здымак такога ўнікальнага збудавання ёсць у нашай бібліятэцы. На жаль, фотаздымак не датаваны. Ён, на наш погляд, перафатаграфаваны, але мы вельмі ўдзячныя нашым калегам-папярэднікам, якія захавалі здымак да нашых дзён. І мы з вялікім задавальненнем дасылаем яго на конкурс.
Калектыў Свіслацкай дзіцячай бібліятэкі.