banner

Стартаваў фотаконкурс "Свіслацкай газеты" "Любы сэрцу куточак Радзімы"

05 Августа’13
1415
Стартаваў фотаконкурс "Свіслацкай газеты" "Любы сэрцу куточак Радзімы"Паважаныя нашы чытачы!
Рэдакцыя "Свіслацкай газеты” запрашае вас прыняць удзел у фотаконкурсе "Любы сэрцу куточак Радзімы”, які праводзіцца ў межах падрыхтоўчай работы да рэгіянальнага свята "Свіслацкі кірмаш” і прысвечаны нашаму роднаму гораду Свіслач.
Наша мэта – паказаць Свіслач ва ўсёй яе разнастайнасці і ў гістарычнай рэтраспектыве. Будуць вітацца фотаздымкі мінулых гадоў, магчыма, даваеннага альбо ранняга пасляваеннага перыядаў, на якіх адлюстраваны розныя куточкі Свіслачы.
Да ўдзелу ў конкурсе мы запрашаем усіх жадаючых, хто любіць свой родны горад і неабыякавы да захавання яго гісторыі.
Не забывайце ўказваць аўтара, называць месца, дзе зроблены здымак, год, у якім ён зроблены.
Фотаздымкі можна прысылаць у рэдакцыю да 20 жніўня гэтага года.
Лепшыя работы будуць апублікаваны ў раённай газеце і размешчаны на сайце нашага выдання ў інтэрнэце.

Предыдущая статья

Отдавать себя – значит быть счастливым