Адбылася інструктыўна-метадычная нарада раённай арганізацыі РГА "Белая Русь” з удзелам намесніка старшыні райвыканкама В. А. Суботкі, начальніка аддзела ідэалагічнай работы І. І. Адашчык, лідара арганізацыі М. М. Грунтовіча і старшынь пярвічак. Падчас сустрэчы разглядаліся пытанні ўдасканалення работы РГА "Белая Русь”, пашырэння яе радоў, умацавання якаснага саставу пярвічак і ўнутрыарганізацыйнай дысцыпліны.
Старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь” М. М. Грунтовіч у сваім выступленні падвёў вынікі зробленай работы, якая характарызуецца правядзеннем шэрага мерапрыемстваў і акцый, сканцэнтраваў увагу прысутных на задачах, вызначаных на бліжэйшую перспектыву.
Падводзячы вынікі нарады, В. А. Суботка падзякаваў старшыням пярвічных арганізацый за працу. Ён адзначыў, што грамадскае аб’яднанне не толькі працягне дзейнасць сваіх традыцыйных акцый і дабрачынных мерапрыемстваў, але і памножыць іх, выступіць з ініцыятывай на правядзенне новых праектаў.

Алена КЕДЗІК.