З першамайскай эстафетай мы атрымалі ад нашых бацькоў і дзядоў наказ паважаць людзей працы, людзей, якія многа і паспяхова працавалі і працуюць, каб наша жыццё было шчаслівым, стабільным і багатым.
Работнікі Велікасельскага сельскага клуба В. Г. Дырында, Г. Т. Вільгоцкая, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце саўгаса "Велікасельскі” Т. С. Макарская павіншавалі ў дзень Першамая людзей, якія працавалі і працуюць, ствараючы багацце краіны, ардэнаносцаў Пятра Раманавіча Чурыка (здымак 1) і Пятра Арцёмавіча Галёнку (здымак 2).
За амаль паўвекавую працоўную дзейнасць Пётр Раманавіч узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам "Знак Пашаны”, мае медаль "За доблестный труд” і мноства значкоў "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”.
Павел Арцёмавіч таксама за добрасумленную працу ўзнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны” і значкамі "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”.
Гэтых працавітых мужчын і ў саўгасе цанілі, і ў раёне ведалі. Усе свае ўзнагароды яны беражліва захоўваюць – гэта ж іх працоўная біяграфія.
Жанчыны пажадалі ім здароўя, дабра, шчасця, матэрыяльных благ і ў знак павагі і прызнання іх працоўных заслуг уручылі сувеніры.

Гэта людзі, якія шмат гадоў чэсна і добрасумленна працавалі: сеялі, расцілі, убіралі хлеб. Зараз яны на заслужаным адпачынку. Аднак нават на пенсіі выходзілі ў поле ў самыя адказныя перыяды: на ворыва, сяўбу, сенакос, нарыхтоўку кармоў.
За амаль паўвекавую працоўную дзейнасць Пётр Раманавіч узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам "Знак Пашаны”, мае медаль "За доблестный труд” і мноства значкоў "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”.
Павел Арцёмавіч таксама за добрасумленную працу ўзнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны” і значкамі "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”.
Гэтых працавітых мужчын і ў саўгасе цанілі, і ў раёне ведалі. Усе свае ўзнагароды яны беражліва захоўваюць – гэта ж іх працоўная біяграфія.
Жанчыны пажадалі ім здароўя, дабра, шчасця, матэрыяльных благ і ў знак павагі і прызнання іх працоўных заслуг уручылі сувеніры.
Таццяна ГУЛЯЙ,
старшыня ветэранскай
арганізацыі саўгаса
«Велікасельскі»
старшыня ветэранскай
арганізацыі саўгаса
«Велікасельскі»