
Менавіта гэтая думка была падкрэслена ў выступленнні старшыні раённага выканаўчага камітэта А. М. Таргонскага, які выступіў з прамовай на ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік раёна нагадаў, што дзяржаўная сімволіка – гэта неад’емны атрыбут дзяржаўнага суверэнітэту, а адносіны да яе сведчаць аб узроўні кожнага грамадзяніна, самасвядомасці народа. Яна з’яўляецца крытэрыем пераемнасці пакаленняў і духоўнага здароўя нацыі.
Алег Мечыслававіч пажадаў свіслачанам з нагоды дзяржаўнага свята міру, шчасця, згоды і натхнёнай працы на карысць роднай Беларусі.

Тая павага, якая надаецца дзяржаўнай сімволіцы ў Беларусі, толькі сведчыць аб сталасці нашага грамадства і росце аўтарытэту нашай краіны ў свеце.
Самым урачыстым стаў момант пад’ему Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь пад гукі Дзяржаўнага гімна.
Ганаровага права ўзняць Флаг былі ўдастоены ветеран Вялікай Айчыннай вайны П. І. Жук, старшыня ААТ "Акр-Агра”, якое прызнана пераможцам спаборніцтва па выніках мінулага года сярод сельскагаспадарчых арганізацый, А. А. Лісоўскі і пераможца рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па матэматыцы У. Місюля.

Святочны ўзнёслы настрой мітынгу надала музычная праграма, падрыхтаваная работнікамі культуры і юнымі грамадзянамі нашай краіны. Таленавітае выкананне песень вака-лістамі стала годным аздабленнем мерапрыемства, на якім былі ўшанаваны дзяржаўныя сімвалы Беларусі.
Ядвіга КУРЫЛА.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.