banner

Вучыцца па-беларуску

14 Марта’13
1431
Вучыцца па-беларуску Урок у гонар Маці быў арганізаваны ў СШ № 2 імя М. Масонава г. Свіслач. На яго запрашаліся матулі і бабулі дзяцей, якія вучацца ў 1 і 2 класах з беларускай мовай навучання, а таксама мамы будучых першакласнікаў. Настаўнікі пачатковых класаў Л. І. Паўлючэня і Н. І. Крэўчык правялі сумесны занятак з дзецьмі абодвух класаў. На ім дэманстраваліся дасягненні вучняў па розных прадметах, праводзіліся гульні і гумарыстычна-матэматычныя дыктанты з удзелам мам. Цікавымі атрымаліся конкурсы "Пазнай сваю маці” і "Адгадай загадку”. Не абыйшлося без вершаў і песень у гонар матуль і бабуль. Вучні падпісалі святочныя паштоўкі і ўручылі іх сваім любым матулям. З падарункамі засталіся і мамы будучых першакласнікаў, яны атрымалі паштоўкі-запрашэнні, аформленыя вучнямі настаўніка пачатковых класаў У. І. Еўчыца, які, дарэчы, у гэтым годзе прыме дзяцей у клас з беларускай мовай навучання.

Вучыцца па-беларуску

 

Вучыцца па-беларуску

 


Мамы і бабулі задаволены тым, што іх дзеці вучацца ў  класах з беларускамоўным навучаннем. Бацькі гавораць, што і рускую, і беларускую мовы дзеці ведаюць на аднолькавым узроўні. І калі б давялося выбіраць яшчэ раз, то без сумнення перавагу аддалі б класу з беларускамоўным навучаннем.
Наталля САЛДАЦЕНКАВА,
намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце СШ № 2
імя М. Масонава г. Свіслач

Предыдущая статья

В лице Уго Чавеса мы потеряли лучшего друга, который горячо любил Беларусь