Напэўна, весялейшага і так доўга чаканага свята на працягу года, як Каляды, бадай і няма. Старанна рыхтуемся да яго. Наводзім чысціню і ў доме, і ў сэрцах, з вялікай асалодай збіраемся сваімі сем’ямі ля святочнага стала. Звабліва з ранку пахне розным смакоццем. Пах смачных страў перабівае пах свежае хвоі і смальнячкоў у печы. Старанна "намываюцца” каты. І так доўга не ўзыходзіць першая зорачка на небе. Здаецца, "праглядзелі” ўсе вочы… Гэта — успаміны дзяцінства. І хіба не такі ўзнёслы настрой вас суправаджвае на Каляды і цяпер?!
Шмат гадоў запар народны тэатр-студыя гульні "Карагод” рыхтуе вясёлыя святочныя канцэрты-віншаванні, якімі вітае сваіх аднавяскоўцаў. У складзе вясёлых калядоўшчыкаў — Дзед, як сімвал рода любой сям’і. Гэта ён можа і пахваліць, і пажурыць гарэзлівую Казу — самы яркі персанаж. Без Казы ніяк не абыйсціся, яна — сімвал ураджайнасці, дабрабыту і здароўя. Каго Каза рогам бадне ці паб’е бярозавым дубчыкам, той будзе ўвесь год здаровым і бадзёрым. І гора тым гаспадарам, хто Казу не аддзячыць падарункамі. Ёй жа нямнога трэба: "два боханы хлеба, сала шматок ды мёду глыток”.Усе падарункі збірае Механоша, а Мядзведзь і Цыганка радуюць дбайных гаспадароў сваімі гульнямі і вясёлымі жартамі. Узначальвае шэсце Каляда — прыгожая дзяўчына з каляднай Зоркай.
Вось такі, здаецца, просценькі рытуал. А з якім задавальненнем людзі адчыняюць нам дзверы! Бо добра ведаюць, да каго завіталі калядоўшчыкі, таму і год поўнай меркаю адмерае здароўя, дабрабыту і добрых спраў.
Ганна Канстанцінаўна Калач сустрэла сваю 93-ю Каляду. Яна нарадзілася ў вёсцы Кавалі і з трох гадоў засталася сіратой. Каляда — адно са свят, калі можна было паесці хоць трошачкі смачней. З маленства яна працавала за кавалак хлеба. Пазней трапіла ў вёску Бязводнікі, дзе жыве і па сённяшні дзень. Тут яна сустрэла чулую і добразычлівую жанчыну Ганну Міхайлаўну Пракопік. Цётка Базыліха — так да самой смерці называлі яе ў вёсцы. Яна не скупілася для малой Ганны ні на пяшчоту, ні на ласку, ні на добрае слова. Здавалася, жыццё стала наладжвацца. Пакахала мясцовага хлопца Івана Піваварчыка, але ў жыццё жорстка ўварвалася вайна. Яна аставіла Ганну без любага мужа, без маленькай дачушкі, без даху над галавой, але з дзіцём на руках. Адкуль толькі браліся сілы, каб выжыць і даць добрую дарогу сыну, адбудаваць дом.
У 1962 годзе пасватаўся да Ганны Іван Сцяпанавіч Калач — ветэран, інвалід вайны. Яна пражыла з ім 35 гадоў у згодзе і павазе.
Сёння няма побач з ёю адзінага сына Міхаіла — удзельніка ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС, даўно памер і муж. Але штодня ласкай і пяшчотай акружаюць яе родныя людзі — нявестка, двое ўнукаў і праўнукі. Таму і Каляду Ганна Канстанцінаўна чакае і святкуе, як самае галоўнае свята, і просіць у Бога, каб пажыць яшчэ даўжэй…
— Каб у вашай хаце заўжды было што даці, — хорам зычылі калядоўшчыкі жыхарам вёскі Бязводнікі: Алене Антонаўне Пракопік, Алене Мікалаеўне Калач, Марыі Іванаўне Стручэўскай і многім-многім іншым.
З вясёлай песняй "Будзь ваша здароў” завітала калядная грамада ў двор Таццяны Лявонцьеўны Калач з вёскі Каліноўскай. Гаспадыня ў адказ калядоўшчыкам паспявала свае песні. І хоць за плячыма ў кабеты больш за 70, а голас, як і ў маладосці — звонкі і прыгожы. Менавіта песня дапамагала ёй і ў радасці, і ў горы.
— Здароўя, шчасця, усяго даволі, а бяды ніколі, — такія пажаданні атрымалі ў хатах сем’і Ганны Баярчук, Любові Амялішка, Ядвігі Турак. Весяліліся гаспадыні, весяліліся іх родныя і блізкія і не скупіліся на добрыя пачастункі.
Не абмінула-такі Каза з грамадою вёску Раманаўцы. Зайшла ў двары Таісіі Чыжык і Аляксандры Русак… А наперадзе ззялі вокнамі Грынкі. Затамілася…
Можа, і абмінула каго Каза-калядоўшчыца. Не сумуйце і не журыцеся. На наступны год чакайце.

Мы калядкі паспяваем,
Шчасця ў дом вам пагукаем.
Марыя САМАЛЕВІЧ.
В. Грынкі.
В. Грынкі.