banner

Са святам Нараджэння Хрыстова!

22 Декабря’12
3093
Са святам Нараджэння Хрыстова!
«Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць: нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца» (Лк 2, 10-11).
Гэтыя словы, з якімі анёл звярнуўся да пастушкоў, пераказваюць нам асноўны сэнс надыходзячага свята Божага Нараджэння. Яно нібы перакідвае мост паміж вечным і часовым, бачным і нябачным і дае нам магчымасць сустрэцца з Богам як з чалавекам. Езус – гэта Эмануэль – Бог з намі, у нашай чалавечай прыродзе, у нашай гісторыі і ў нашым жыцці. Ён і сёння стукае ў дзверы нашых сэрцаў і хоча ўвайсці, каб зрабіць нас духоўна прыгажэйшымі.
Бог адорвае чалавека ласкай веры тады, калі ён адкрывае для Яго сваё сэрца і працягвае да Яго свае далоні падчас малітвы. Бог нараджаецца там, дзе чалавек шукае Яго. Божае Нараджэнне – гэта асаблівы час шукання Бога, гэта час спаткання з Ім у святыні, каля яселек,  у штодзённай малітве, у кожнай сям’і, падчас калядных спеваў, у парафіяльнай супольнасці, у дзіцяці, хворай асобе, самотнай, беднай, пакрыўджанай, у кожным чалавеку.
Бог таксама прагне выкарыстаць кожнага з нас, каб  той, хто яшчэ не ведае Добрай Навіны, паверыў, што прыйшоў чаканы Збаўца, каб той, хто згубіўся на сцежках свайго жыцця, адшукаў дарогу да святыні, да супольнасці веруючых i прыняў Бога ў сваё сэрца.
 Прыміце самыя шчырыя віншаванні з урачыстасцю Божага Нараджэння!  Няхай у нашых сэрцах заўсёды будзе месца для Езуса, які прыйшоў на свет, каб нас збавіць. Няхай нашы сэрцы напоўняцца прабачэннем, ласкай і любоўю. Няхай гэтыя святы і надыходзячы Новы год будуць для нас добрымі і шчаслівымі.
Касцёл Рымска-Каталіцкі св. Францішка з Асыжу ў Свіслачы.

Предыдущая статья

Учреждение, где знают главные даты и вашей жизни