banner

Аптэка хутка зменіць сваё аблічча

12 Сентября’17
2438

Аптэка хутка зменіць сваё аблічча

 

Усё меншы адрэзак часу аддзяляе нас ад абласнога свята – «Дажынкі-2017». А наш горад, які будзе гасцінна сустракаць удзельнікаў гэтага маштабнага мерапрыемства, прыгажэе на вачах.

 

Некаторыя будынкі і вуліцы ўжо перажылі рамонт і вабяць сваёй навізной, на іншых, напрыклад, як на аптэцы № 198, што па вуліцы 17-га Верасня, рамонтна-будаўнічыя работы ў самым разгары.


Як паведаміла загадчык цэнтральнай аптэкі № 11 Ірына Раманчук, капітальны рамонт на аб’екце праводзіцца за кошт сродкаў Гродзенскага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя». Зараз тут працуе брыгада з чатырох чалавек, якія прадстаўляюць таварыства з дадатковай абмежаванасцю «Тэхнабуд» г. Гродна.

 
Будаўнікі завяршаюць лачанне кроквеннай сістэмы і паралельна дэманціруюць старыя канструкцыі ўнутраных памяшканняў. Пазней тут будзе арганізавана добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі і пад’ездаў да яе.


Вядома, што ў хуткім часе свіслачане і госці горада змогуць ацаніць клопат кіраўніцтва Гродзенскага ГВУП «Фармацыя». За сучасныя і камфортныя ўмовы будуць удзячны галаўному прадпрыемству і тыя, хто працуе ў аптэцы.

 

 

Алена КЕДЗІК.

Фота аўтара.

Предыдущая статья

Вопросы комфорта. Что делается по созданию для жителей области благоприятной среды, обсудили в облисполкоме