banner

Вакцынавацца? Раю!

13 Июля’21
559
Колосовский.jpgЛеанід КАЛАСОЎСКІ, ветэран педагагічнай працы, аг. Грынкі:

– Вакцынацыя – гэта страхоўка здароўя. У свой час была патрэбна прышчэпка ад воспы, сёння прыйшоў час прышчапляцца ад каранавiруснай інфекцыі. Восенню мінулага года я перахварэў СOVID-19. Ляжаў у бальніцы. Скажу, адчуванні не з прыемных. 

Я нават не разважаў: прышчапляцца ці не? Адназначна – так! Прышчэплены – значыць абаронены. Літаральна на мінулым тыдні зрабіў другую прышчэпку. Адчуваю сябе добра, як і пасля першай. Ніякіх пабочных сімптомаў. «Спадарожнік V» пацвярджае сваю рэкламу. Вялікі дзякуй вынаходнікам вакцыны і свіслацкім медыкам за клопат пра наша здароўе. А ўсiм землякам раю: «Канчайце прафанацыю, ідзіце на вакцынацыю!» Добрага ўсім здароўя! А таксама не забывайце пра меры індывідуальнай абароны – выкарыстоўвайце маскі!

Предыдущая статья

Праздничная программа проведения Дня освобождения Свислочского района от немецко-фашистских захватчиков