banner

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 2386 пацыентаў з COVID-19

30 Апреля’20
773


У Беларусі на 30 красавіка выздаравелі і выпісаны 2386 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, зарэгістраваны 14027 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 7,9 працэнта ад колькасці праведзеных тэстаў. "Усяго праведзена 176 тыс. 625 тэстаў", - удакладнілі ў прэс-службе.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 89 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Предыдущая статья

Миру – сад!