Ёй да твару спартыўная форма

26 Мая’10
2290

Ёй да твару спартыўная формаІ гэта сапраўды так. Менавіта ў ёй Аксана Генадзьеўна Ламаска, настаўніца фізічнай культуры і здароўя Сакольніцкай БШ, адчувае сябе камфортна. І не зусім выпадкова яна абрала прафесію фізрука. Яшчэ ў школе Аксана лічыла адным з любімых прадметаў фізкультуру. Заўсёды вяла здаровы лад жыцця, удзельнічала амаль ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах, у якіх неаднаразова станавілася прызёрам. Сур'ёзна займалася матэматыкай, але вызначыцца з канчатковым выбарам прафесіі ўсё ж дапамог настаўнік фізкультуры В. С. Касцюк.

Скончыўшы ўніверсітэт, Аксана вярнулася на малую радзіму. У Сакольніцкай школе працуе толькі першы год, а ўжо паспела зарэкамендаваць сябе добрым настаўнікам. І як вынік — школа атрымала кубак за першае месца ў круглагадзічнай спартакіядзе сярод базавых школ раёна. Любіць маладая настаўніца велапаходы, да якіх з задавальненнем далучаюцца вучні школы і зараз не ўяўляюць сябе без гэтага занятку.

Аксана Генадзьеўна лічыць, што якасны ўрок настаўнік можа арганізаваць толькі тады, калі на ім пануюць дысцыпліна і ўзаемапавага. А для гэтага трэба любіць дзяцей і сваю прафесію. Уменне ў нефармальнай абстаноўцы пагутарыць з дзецьмі, абмеркаваць пытанні, якія не датычацца навучання, таксама вялікі плюс для кожнага настаўніка.

Алена КЕДІК.

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

На здымке: Аксана Ламаска прымае нарматывы ў вучняў 7-га класа.

Предыдущая статья

Основная тема дня — круглосуточная пастьба