12–14 лістапада ў горадзе Бабруйску праходзіла першынства Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод юнакоў 1995–1996 гадоў нараджэння. На рэспубліканскі дыван выйшлі 35 спартыўных школ Рэспублікі Беларусь. Дастойна выступіла дружная каманда Свіслацкай СДзЮШАР, якая ў настойлівай барацьбе заняла чацвёртае агульнакаманднае месца.
Каманду раёна прадстаўлялі наступныя спартсмены: Аляксей Кавальчук (42 кг), Яўгеній Палуэктаў (42 кг), Максім Сухоцкі (53 кг), Андрэй Крэчак (59 кг), Ілья Кушалевіч (59 кг), Вадзім Жук (73 кг), Яўгеній Яновіч (66 кг) і Віталій Пясняк (85 кг). Трэніравалі юнакоў Р. Р. Яскулд і М. М. Цунін.
У асабістым заліку «сярэбраным» прызёрам стаў Аляксей Кавальчук, «бронзавым» – Яўгеній Яновіч.
Алена КЕДЗІК.